Падзеі XX стагоддзя


На названых Саборах хоць і быў прыняты Статут "Сьвятой Праваслаўнай Беларускай Аўтакефальнай Царквы", але фармальнага абвяшчэння аўтакефаліі так і не адбылося.

За гады вайны была адчынена значная колькасць царкоўных прыходаў, аднавілі дзейнасць некалькі манастыроў, у тым ліку Ляданскі Свята-Благавешчанскі, Свята-Духаў і Спаса-Праабражэнскі ў Мінску. Яшчэ да поўнага заканчэння вайны ў 1945 годзе ў Мінскай вобласці дзейнічала 136 цэркваў, а па ўсёй Беларусі — 1.044 (паводле іншых звестак — 1.093). У Брэсцкай вобласці была 351 царква, у Гродзенскай — 184, Маладзечанскай — 214, Гомельскай — 72, Магілёўскай — 57 і ў Віцебскай — толькі 30 храмаў.

Пасля завяршэння вайны ўвесь епіскапат Беларускай Праваслаўнай Царквы апынуўся за межамі Савецкага Саюза і ўвайшоў пад амафор Рускай Праваслаўнай Царквы за мяжой.

3 прыходам Чырвонай Арміі аднавілася дзейнасць Мінскай епархіі ў складзе Маскоўскага Патрыярхата, які быў адноўлены ва ўмовах ваенных падзеяў у 1943 годзе. У 1944 годзе на Мінскую кафедру быў прызначаны архіепіскап Васілій Ратміраў, які служыў тут да 1947 года.

На астатнія епіскапскія кафедры, якія былі заснаваныя пад час вайны, епіскапы пастаўляліся да пачатку 50-х гадоў, потым гэтыя кафедры перасталі існаваць. Прадстаяцелем Царквы на Беларусі з’яўляўся Мінскі архіерэй, які насіў тытул "Мінскі і Беларускі".

3 1947 да 1959 г. на Мінска-Беларускай кафедры знаходзіўся мітрапаліт Піцірым Свірыдаў. 3 благаславення мітрапаліта Піцірыма пастырска-багаслоўскія курсы, якія дзейнічалі пры Свята-Успенскім манастыры ў Жыровічах, былі пераўтвораны ў 1947 годзе ў Духоўную семінарыю — адзіную на той час духоўную навучальную ўстанову ў межах Беларусі. Семінарыю пачалі іменаваць "Мінскай", бо сталіца рэспублікі ў царкоўных адносінах з'яўлялася кафедральным цэнтрам, і тут да закрыцця ў 1919 годзе дзейнічала Мінская Духоўная семінарыя. Уладыка Піцірым шмат увагі надаваў падрыхтоўцы кадраў свяшчэннаслужыцеляў. У яго бытнасць быў пабудаваны корпус у Свята-Успенскім манастыры для размяшчэння семінарыі.

У 1956 годзе было заснавана ў Мінска-Беларускай епархіі Бабруйскае вікарства, на кафедру Мінска-Беларускага вікарыя быў хіратанізаваны архімандрыт Ляонцій Бандар (цяпер мітрапаліт Арэнбургскі і Бузулукскі).

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.