Падзеі XX стагоддзя


Увесь гэты час Царква жыла знешне незаўважным, але напружаным малітоўным жыццём. Літургічны пачатак быў галоўным і адзіным спосабам узаемаадносінаў з паствай. Выконваючы сваю адвечную місію выратавання, Царква з любоўю прымала ўсіх, хто звяртаўся да яе па дапамогу. Яна працягвала ўмацоўваць духоўна і настаўляць у Слове ісціны. Царква засяроджана малілася, збіраючы духоўныя сілы для царкоўнага адраджэння і наступных выпрабаванняў знешняй свабодай.

У пачатковы перыяд архіпастырскага служэння мітрапаліта Філарэта колькасць прыходаў у Мінска-Беларускай епархіі, як і раней, складала 369. У храмах з Божаю дапамогай імкнуліся падтрымліваць належную добрапрыстойнасць, выконваць рамонты. У 1985 годзе клопатамі ўладыкі Філарэта быў ўзведзены новы прасторны будынак, дзе размясціўся архіерэйскі дом, а таксама разнастайныя службы Мінскага епархіяльнага ўпраўлення. У будынку была ўладкаваная дамавая Крыжовая царква, якую асвяцілі ў гонар Усіх Беларускіх Святых. На год раней, у красавіку 1984 года, з хадайніцтва мітрапаліта Філарэта было пастаноўлена святкаванне Сабора Беларускіх Святых праводзіць у 3-ю Нядзелю па Пяцідзесятніцы.

Актывізацыя царкоўнага жыцця прыпадае на канец 80-х гадоў. Пачаткам яе можна лічыць святкаванне 1000-годдзя Хрышчэння Русі, якое паўсюдна прайшло ў 1988 годзе з вялікім малітоўным натхненнем. Улады знялі многія абмежаванні, звязаныя з вяртаннем храмаў, стварэннем прыходскіх абшчынаў. Колькасць царкоўных прыходаў стала значна ўзрастаць. Ужо ў 1989 іх налічвалася 477, а да канца 1990 года перавысіла 600. 3 1 верасня 1989 года аднавіліся заняткі ў Мінскай Духоўнай семінарыі пры Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры. У ліпені таго самага года пачалося аднаўленне манастырскага жыцця ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры ў Полацку.

У чэрвені 1989 года Пастановай Св. Сінодабылі адноўленыя Полацкая, Пінская і Магілёўская епархіі. У сувязі з гэтым у склад Мінскай епархіі пачалі ўваходзіць межы Мінскай, Гомельскай і Гродзенскай вобласцяў.

У кастрычніку 1989 года Вызначэннем Архіерэйскага Сабора быў утвораны Беларускі Экзархат. Другім роўназначным афіцыйным найменнем Беларускага Экзархатаз'яўляецца "Беларуская Праваслаўная Царква". Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт быў прызначаны Патрыяршым Экзархам Беларусі.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.