Чанстахоўская ікона Божае Маці


У Канстанцінопалі гэтая ікона знаходзілася каля пяці стагоддзяў, потым асвяціла Балгарыю, Маравію і Чэхію. Прынёс яе на землі вялікага княства Літоўскага (якое яшчэ тады складвалася) князь Леў, вядомы як заснавальнік Львова ці Лемберга.

Шматлікія цуды былі яўленыя ад гэтай іконы на Бельскіх землях у праваслаўных ("грэчаскага закона") святынях. Асвяціла цудадзейная ікона Чанстахоўская і Польскую Карону, князя Уладзіслава з Аполля. У час мангола-татарскага нашэсця захопнікі асадзілі Бельскі замак. Цудадзейная ікона была пранесена хрэсным ходам і пастаўлена на гарадской сцяне. Татары, страляючы ў камяніцу, паранілі абраз Божае Маці. Адразу (які быў жах і благадатнае здзіўленне ўсіх!) з язвы пацякла кроў. Крыжовыя палосы ад раны і зараз бачныя на святым абліччы Божае Маці. Пасля гэтага дзікунства рабаўнікоў ахапіла нейкая імглапошасць, ад якой яны пачалі паміраць сотнямі і дзесяткамі соцень. Жах прымусіў захопнікаў спыніць асаду замка.

Пасля адступлення татараў князь Уладзіслаў пажадаў перанесці цудадзейную ікону Божае Маці ў Сілезію, як у больш бяспечнае месца, і паставіць яе ў сваёй крэпасці Аполлі. Але шэсце не зварухнулася, на ўсіх напаў невядомы і незразумелы страх. Князь укленчыў перад святой іконай і доўга маліўся Нябеснай Царыцы, просячы ўразумлення Божага. У малітоўным стане князь пачуў голас Царыцы Нябеснай, які загадваў перанесці Яе ікону на Ясную Гару Чанстахоўскую. Князь пабудаваў на Яснай Гары манастыр, а ў 1382 годзе перанёс у яго цудадзейную ікону, аддаўшы яе на захаванне манахам Паўліканскага ордэна.

Нападалі на Чанстахоўскую абіцель і гусіты. Завалодаўшы манастырскімі скарбамі, яны хацелі забраць і цудадзейны абраз Божае Маці, вядомы сярод іх як агульнахрысціянскі. Але Божая сіла не дазволіла ім крануц­ца з месца. Дзёрзкае багахульніцтва авалодала гусітамі: адзін з іх, схапіўшы святую ікону, кінуў яе на зямлю, іншы замахнуўся на яе мячом. I ў той жа момант яны адчулі на сабе гнеў Божы: першы адразу памёр, у другога адсохла рука, якой ён замахнуўся на святое аблічча, астатнія або ў хуткім часе загінулі, або раптоўна аслеплі. За грахі насельнікаў манастыр быў пазбаўленыя свецкіх скарбаў, але Нябесны скарб — святая ікона — па бясконцай міласэрнасці Божай захавалася.

Цуды ад святой іконы запісваліся ў адмысловай кнізе Чанстахоўскага манастыра. Шматлікія копіі са святой іконы захоўваліся ў праваслаўных і каталіцкіх храмах і манастырах. Нельга не згадаць некалькі паданняў пра цуды ад святой іконы.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.