Чанстахоўская ікона Божае Маці


У мястэчка Тыўрава на Вінніцкіх землях прыехалі мясцовы мастак і кравец іудзейскага паходжання. У пакоі, дзе яны пачалі працаваць, знаходзіўся спісак з іконы. Незвычайным дабрадатным ззяннем іконы былі ўражаны ўсе, а кравец адразу пажадаў прыняць святое хрышчэнне. Святая копія іконы была пастаўленая ў алтары мясцовага храма.

Вядомыя і шматлікія выпадкі ацаленняў ад святой іконы. Сялянка Аксіння Белая, 19-гадовая дзяўчынка з валынскай вёскі Пісараўка, вельмі пакутавала: часам яна страшэнна крычала, ірвала на сабе валасы і адзенне. Ацалілася яна пасля малебна з вадасвяццем перад цудадзейнаю іконаю.

Таленавіты мастак Іван Венжын з мястэчка Саколкі, што ў Беластоцкім краі, вельмі жадаў напісаць Чанстахоўскі лік Божае Маці для мясцовай царквы. Але, нягледзячы на сваё шчырае імкненне, цярплівасць і майстэрства, ён ніяк не мог зрабіць гэта. Іван Венжын быў блізкі да адчаю і наракаў, чаму ён пагадзіўся зрабіць немагчымае. Але Маці Божая прыйшла яму на дапамогу і Сама пакінула Сваё святое аблічча. I калі Іван Венжын увайшоў у сваю майстэрню, ікона была ўжо напісаная з дзіўным майстэрствам і ў поўнай адпаведнасці з арыгіналам. Да таго ж святы голас Царыцы Нябеснай загадаў: "Ва ўзнагароду за тваю стараннасць ікона ўжо напісана, вазьмі яе і аднясі ў Сакольскі саборны храм".

Сярод духоўных багамольскіх, лірніцкіх песень асаблівае месца займаюць песні, прысвечаныя менавіта гэтай іконе Божае Маці.
Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.