Віленская ікона Божае Маці Адзігітрыя

14.04 ст. ст. – 27.04 н.ст.
 
Паводле мясцовага падання, ікона была напісана евангелістам Лукою і з Палясціны была перанесена ў Канстанцінопаль. У свой час імператары грэчаскія падаравалі яе каралям галіцкім і Чырвонай Русі. Пасля падзення Галіцкага княства ікона перайшла ва ўласнасць маскоўскага князя. Аднак, у Маскве яна знаходзілася нядоўга.

Вялікі князь маскоўскі Іаан III Васільевіч благаславіў у 1495 годзе ёю сваю дачку Алену на шлюб з Аляксандрам, вялікім князем літоўскім, каралём польскім.

Гістарычна павага да Праваслаўя давалася каралям Рэчы Паспалітай і вялікім князям літоўскім нялёгка. Згодна ўмоў Гарадзельскага прывілея 1413 года інстытуты дзяржаўнага кіравання былі пабудаваны па польскім узоры, і афіцыйнай рэлігіяй лічылася каталіцкая, вышэйшыя іерархі якой — біскупы ўваходзілі ў Раду Паноў. Праваслаўным іерархам такая годнасць не надавалася. Загадам ад 22 лютага 1387 года заможным беларусам нават прадпісваўся пераход у грэка-лацінскую веру (уніяцтва), змешаныя шлюбы дапускаліся толькі пры ўмове пераходу праваслаўных ў каталіцтва. У сваю чаргу беларуска-украінскія магнаты актыўна супрацьдзейнічалі пракаталіцкаму ўціску.

Але унія ў Княстве не прыжылася ні пры мітрапаліце Місаіле, ні пры Макарыі, і толькі Іосіф I Балгарыновіч зблізіўся з каталікамі каб перавесці ў "рымскі закон" жонку караля Аляксандра Алену Іванаўну. Наступныя іерархі Праваслаўнай царквы Іона II (1503-1507), Іосіф II Солтан (1507-1521) і Іосіф III (1522-1534) праводзяць рашучыя захады на ўмацаванне ўсходнесвятаайцоўскай традыцыі, яны справядліва лічацца заснавальнікамі беларускай праваслаўнай артадаксіі.

Паўставала рэальная пагроза разрыву саюза Польшчы і вялікага княства. Таму ў канцы праўлення Аляксандра назіраюцца карэнныя змены ў рэлігійнай палітыцы. Уяўляе цікавасць устаўная грамата за 16 ліпеня 1503 года для Віцебскай зямлі, згодна з якой не пярэчылася вяртанню насельніцтва ў праваслаўную веру: "который будут литвин, або лях, крещены… в Витебску в русскую веру, а хто из того роду и теперь живет, того нам не рушити, права их хрестианского ни в чем не ломити" (Витебская старина. Витебск. 1888.Т.5. Кн.І. с.241).

Іерархамі Праваслаўнай царквы пры садзеянні вярхоўнай улады вялікага княства Літоўскага (непасрэдна вялікага князя Аляксандра Ягелончыка) прымаюцца тэрміновыя захады да стварэння ўласнага поўнага звода Бібліі.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.