Віленская ікона Божае Маці Адзігітрыя


Праца распачалася ў 1502 годзе прадстаўніком вядомай манаскай сям'і Мацеем Дзесятым, усебакова падрыхтаваным багасловам, дасканалым каліграфам і мастаком (ім выкананы "Дзесяціглаў"), і была закончаная ў 1514 годзе дыяканам мітрапаліта Іосіфа Фёдарам Янушэвічам (гістарычныя кнігі і "Пяцікніжжа" Маісеева).

Такім чынам, дзякуючы святой дапамозе Царыцы Нябеснай і перанясенню ў сталіцу вялікага княства Літоўскага — Вільню Яе іконы Адзігітрыі (Пуцевадзіцельніцы), было карэнным чынам зменена становішча Праваслаўнай царквы, пачалося праваслаўнае адраджэнне.

Згодна з другім паданнем, больш дакладным, ікона гэтая была прывезеная ў Маскву царэўнай Сафіяй Палеалог, племенніцай апошняга імператара Візантыі Канстанціна XII, жонкай Іаана III Васільевіча. У Масковіі ікона была прынята з асаблівай пашанаю, як сведчанне пераемнасці праваслаўных традыцый візантыйскіх імператараў на рускіх землях.

Ва ўсіх астатніх падрабязнасцях абодвы паданні сыходзяцца.

Пасля спачыну каралевы Алены св. ікона Богамаці была пастаўленая ў Прачысценскім саборы над яе грабніцаю. Калі ж традыцыі сваяцтва паміж маскоўскім і літоўскім дварамі абарваліся, Іаан Васільевіч Грозны імкнуўся вярнуць гэтую цудатворную ікону ў Маскву, прапаноўваючы за яе каралю Жыгімонту 50 заможных палонных з вялікага княства Літоўскага, аднак кароль рашуча адмовіўся, бо ўсё святарства, як праваслаўнае, так і уніяцкае, не хацела пазбавіцца такога скарба.

У Прачысценскім саборы ікона знаходзілася да паловы XVIII ст., потым была перанесеная разам з мітраполіяй у Свята-Троіцкі базыльянскі манастыр. Прачысценскі сабор быў аддадзены уніятам.

Толькі ў 1839 годзе Свята-Троіцкі манастыр разам з іконаю Адзігітрыі быў вернуты праваслаўным. 3 гэтага часу абраз Богамаці стаіць там і адносіцца да ліку мясцовашанаваных праваслаўных ікон, замяніўшы страчаную для абіцелі ікону Вострабрамскую.

Ікона Адзігітрыі напісаная на чатырох дошках, злучаных разам; з іх дзве сярэднія выраблены з кіпарыса, а астатнія з бярозы. У 1864 г. яна была падноўленая.

У мужчынскім манастыры ў прадмесці Вільні знаходзіцца і другая віленская ікона, якая з'явілася ў 1341 г. Выява яе не падобная на Адзігітрыю. На ёй Божая Маці паўстае ва ўвесь рост, яна стаіць на маладзіку, а над прачыстаю Яе галавою св. Ангелы трымаюць царскі вянец.
Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.