Віленская Вострабрамская ікона Божае Маці

Ён не толькі дараваў Праваслаўю незалежнасць ад свецкіх уладаў, але і само першынства ў іерархіі свецкіх магнатаў аддаў праваслаўнаму князю Канстанціну Канстанцінавічу Астрожскаму (1522 г.). Напачатку XVI ст. Правас-лаўная царква ў вялікім княстве Літоўскім значна ўмацавалася. У гэты час намаганнямі вядомага абаронцы Праваслаўя князя Канстанціна Астрожскага ў Вільні быў узведзены мураваны храм у Троіцкім манастыры.


Аднак капліца, ў якой знаходзілася Вострабрамская ікона, пусцела, а жыхары Вільні накіроўваліся да другой іконы Адзігітрыі, прывезенай у Вільню ў 1495 г. з Масквы.

У 1829 г. лік Прачыстай Дзевы быў падноўлены ў каталіцкім стылі. Захавалася сведчанне тых часоў, што на іконе можна было адрозніць царкоўна-славянскі надпіс: "Честнейшая херувимъ и славнейшая безъ сравнения серафимъ".

Яна і зараз знаходзіцца ў капліцы каля Вострай Брамы ў Вільні. Напісаная ікона на дзвюх аб'яднаных дубовых дошках. Выява Багародзіцы без Богадзіцяці Хрыста, упояс, з выразам глыбокага заспакаення, засяроджанасці і дзявочай цнатлівасці.

Паколькі ікона пакрытая залатою шатаю, то відаць толькі аблічча і складзеныя на грудзях крыжападобна рукі Богамаці. Над галавою да шаты прымацаваная двухярусная карона.

Па ўсіх напрамках ад аблічча ідуць доўгія праменні. Ікона ўся пакрыта бясконцым мноствам металічных упрыгожанняў у выглядзе выяў святых і розных частак цела , якія служаць яскравымі сведчаннямі аказаных калісьці даброт Богамаці чалавечаму роду. Пад Віленска-Вострабрамскім абразом Богамаці размешчаны лацінскі прастол, на якім кожны дзень адбываецца не менш за дзве літургіі.

Паводле даўняга віленскага звычаю, не толькі хрысціяне, але і людзі іншых веравызнанняў, праходзячы праз Вострую Браму, схіляюць галовы. Вы заўсёды можаце ўбачыць вакол капліцы людзей, сярод якіх многія стаяць на каленях.

Копіі з іконы Божае Маці Вострабрамскай сустракаюцца ў некаторых храмах Беларусі.
Распечатать Распечатать