Беларускі праваслаўны каляндар на 2001 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 2001 годУкладальнікі “Беларускага Праваслаўнага Календара” віншуюць сваіх чытачоў з уступленнем у першы год IІI тысячагоддзя ад Ражджаства Хрыстовага. Галоўнае, чаго хочацца прасіць у Госпада для нас, тых, хто жыве цяпер на мяжы стагоддзяў і тысячагоддзяў, каб Ён падоўжыў час нашага служэння Яму, каб даў нам магчымасць служыць Яму – кожнаму на сваім месцы. А сілы і здольнасць для служэння мы, безумоўна, павінны чэрпаць з царкоўнага богаслужэння, як узору ідэальнага, нябеснага, ангельскага служэння. Такім чынам, паглыбленне і дасканаленне нашага ўдзелу ў літургічным жыцці Царквы з’яўляецца асновай выканання нашага жыццёвага прызначэння як хрысціян. Мэтаю “Беларускага Праваслаўнага Календара” было і застаецца набліжэнне і злучэнне нашага жыцця з літургічным жыццём Царквы. Спадзяемся, што гэтай мэце будуць спрыяць і тыя раздзелы, якія сёлета ўвайшлі ў змест Календара.

Раздзел месяцаслова акрамя падрабязных звестак пра асаблівасці царкоўнага богаслужэння кожнага дня і пра святых, чыя памяць прыпадае на той ці іншы дзень, змяшчае пераклады на беларускую мову трапароў і кандакоў двунадзесятым святам і святым зямлі Беларускай. Заўважым, што ў мінулым годзе Беларускай Праваслаўнай Царквой былі ўстаноўлены дні памяці новапраслаўленых святых зямлі Беларускай: прападобнамучаніка Серафіма, архімандрыта Жыровіцкага (24 жніўня / 6 верасня), і свяшчэннамучаніка Паўліна, епіскапа Магілёўскага (у Нядзелю пасля 25 студзеня / 7 лютага і 21 кастрычніка / 3 лістапада).

У раздзеле “Вялікая вячэрня” ўпершыню друкуецца поўны і падрабязны пераклад на беларускую мову богаслужэння вячэрні. Пераклад зроблены вядомым у Беларусі багасловам і мовазнаўцам протаіерэем Сергіем Гардуном. Важна адзначыць, што пераклад з’яўляецца вельмі дакладным з багаслоўскага пункту гледжання, а таксама паслядоўным і выразным, што датычыць беларускай царкоўна-літургічнай тэрміналогіі. Думаецца, што публікацыя тэксту богаслужэння вячэрні на дзвюх мовах – царкоўна-славянскай і беларускай – будзе карыснай як для богаслужбовага ўжытку, так і ў навучальна-адукацыйных мэтах для навучэнцаў духоўных устаноў і для ўсіх тых, хто імкнецца больш глыбока зразумець праваслаўнае богаслужэнне.
Раздзел “Цудадзейныя іконы Беларусі” прысвечаны апісанню асабліва шанаваных у Беларусі ікон Божае Маці, што вельмі важна не толькі для нашай царкоўна-гістарычнай памяці, але і для нашага вяртання да святыняў, якія спаконвеку шанаваліся нашымі набожнымі продкамі.

Дададак да каляндара:

Вялікая вячэрня

Цудадзейныя іконы Беларусі

 

 

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.