Вялікая вячэрня

Вячэрняе багаслужэнне, якое адпраўляецца напярэдадні нядзельных дзён і вялікіх святаў, называецца ўсяночным трываннем. Усяночныя складаюцца з трох багаслужэнняў: Вячэрни, Утрани і Першай гадзіны.
 
У той час, як грамадзянскі дзень пачынаецца пасля поўначы, царкоўны дзень пачынаецца напярэдедні, з вечара. У звычаі з вечара пачынаць новы дзень праяўляецца библейская традыцыя, згодна з якой тварэнне свету пачалося з вечара: "І быў вечар і была раніца, дзень адзін".
 
ВЯЛІКАЯ ВЯЧЭРНЯ
Вячэрня пачынаецца адкрыццём царскай брамы. Свяшчэннік з дыяканам моўчкі кадзяць прастол і ўвесь алтар, і кадзільны дым напаўняе алтар.

Іерэй(перад прастолам):
Благословен Бог наш всегда, ныне и присно, и во веки веков.
Благаславёны Бог наш заўжды, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.
 
Чытач:
 
Аминь. Слава Тебе Боже наш, слава Тебе. Царю Небесный, Утешителю, Душе истины, Иже везде сый и вся исполняяй, Сокровище благих и жизни Подателю, прииди и вселися в ны, и очисти ны от всякия скверны, и спаси, Блаже, души наша
Амінь[1]. Слава Табе Божа наш, слава Табе. Цару Нябесны, Уцяшыцелю, Духу Ісціны, што ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, скарбніца дабра і жыцця Падацелю, прыйдзі і ўсяліся ў нас, і ачысці нас ад усякай нечыстаты, і збаў, Добры, душы нашы.
Святый Боже, Святый Крепкий, Святый Безсмертный, помилуй нас.
Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, памілуй нас (тройчы).
Слава Отцу и Сыну и Святому Духу, и ныне и присно и во веки веков. Аминь.
Слава Айцу і Сыну і Святому Духу і цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Пресвятая Троице, помилуй нас; Господи, очисти грехи наша; Владыко, прости беззакония наша; Святый, посети и исцели немощи наша, имене Твоего ради.
Прасвятая Троіца, памілуй нас, Госпадзі, ачысці грахі нашы; Уладару, прабач беззаконні нашы; Святы, наведай і ацалі немачы нашы дзеля Імя Твайго.
Господи, помилуй.
Госпадзі, памілуй (тройчы).
Слава Отцу и Сыну и Святому Духу, и ныне и присно и во веки веков. Аминь.
Слава Айцу і Сыну і Святому Духу і цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Отче наш, Иже еси на небесех! Да святится имя Твое, да приидет Царствие Твое, да будет воля Твоя, яко на небеси и на земли. Хлеб наш насущный даждь нам днесь; и остави нам долги наша, якоже и мы оставляем должником нашим; и не введи нас во искушение, но избави нас от лукаваго.
Ойча наш, Які ёсць у нябёсах! Няхай свяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Царства Тваё, няхай будзе воля Твая як на небе, так і на зямлі. Хлеб наш надзённы дай нам сёння, і даруй нам даўгі нашы, як і мы даруем даўжнікам нашым; і не ўвядзі нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
 
Іерэй:
Яко Твое есть Царство и сила, и слава, Отца и Сына и Святаго Духа, ныне и присно, и во веки веков.
Бо Тваё ёсць Царства і сіла, і слава – Айца і Сына і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.
 
Чытач:
Аминь. Господи, помилуй (12 раз). Слава Отцу и Сыну и Святому Духу, и ныне и присно и во веки веков. Аминь.
Амінь. Госпадзі, памілуй (12 разоў). Слава Айцу і Сыну і Святому Духу і цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Приидите, поклонимся Цареви нашему Богу.
      Приидите, поклонимся и припадем Христу, Цареви нашему Богу.
          Приидите, поклонимся и припадем Самому Христу, Цареви и Богу нашему.
Прыйдзіце, паклонімся Цару нашаму – Богу,
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Цара нашага, Бога.
Прыйдзіце, паклонімся да Самога Хрыста, Цара і Бога нашага.

На ўсяночным трыванні гэта спяваюць свяшчэннікі, і дадаюць яшчэ: “Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Яго”.
Чытач чытае псалом 103 (на ўсяночным трыванні з яго спяваюцца толькі асобныя сказы, якія тут падкрэсленыя, а калі трывання няма, то чытаецца ўвесь псалом).
 
Псалом 103
Благослови душе моя, Господа. [Благословен еси, Господи.] Господи, Боже мой, возвеличился еси зело. [Благословен еси, Господи.] Во исповедание и в велелепоту облекся еси. Одеяйся светом, яко ризою, простираяй небо, яко кожу; покрываяй водами превыспренняя Своя, полагаяй облаки на восхождение Свое, ходяй на крилу ветреню. Творяй ангелы Своя духи, и слуги Своя пламень огненный. Основаяй землю на тверди ея, не преклонится в век века. Бездна, яко риза, одеяние ея; на горах станут воды. [Дивна дела Твоя, Господи.] От запрещения Твоего побегнут, от гласа грома Твоего убоятся. Восходят горы, и низходят поля в место, еже основал еси им. Предел положил еси, егоже не прейдут, ниже обратятся покрыти землю. Посылаяй источники в дебрех, посреде гор пройдут воды. [Дивна дела Твоя, Господи.]Напаяяй горы от превыспренних Своих; от плода дел Твоих насытится земля. Прозябаяй траву скотом, и злак на службу человеком, извести хлеб от земли. И вино веселит сердце человека, умастити лице елеем, и хлеб сердце человека укрепит. Насытятся древа польская, кедри ливанстии, ихже еси насадил. Тамо птицы вогнездятся, еродиево жилище предводительствует ими. Горы высокия еленем, камень прибежище заяцем. Сотворил еси луну во времена, солнце позна запад свой. Положил еси тьму, и бысть нощь, в нейже пройдут вси зверие дубравнии скимни рыкающии восхитити и взыскати от Бога пищу себе. Возсия солнце, и собрашася, и в ложах своих лягут. Изыдет человек на дело свое, и на делание свое до вечера. Яко возвеличишася дела Твоя, Господи,вся премудростию сотворил еси: исполнися земля твари Твоея.Сие море великое и пространное, тамо гади, ихже несть числа, животная малая с великими. Тамо корабли преплавают, змий сей, егоже создал еси ругатися ему. Вся к Тебе чают, дати пищу им во благо время. Давшу Тебе им, соберут; отверзшу Тебе руку, всяческая исполнятся благости. Отвращшу же Тебе лице, возмятутся; отымеши дух их и исчезнут, и в персть свою воз­вратятся. Послеши Духа Твоего, и созиждутся, и обновиши лице земли. Буди слава Господня во веки: возвеселится Господь о делех Своих. Призираяй на землю, и творяй ю трястися, прикасаяйся горам, и дымятся. Воспою Господеви в животе моем, пою Богу моему, дондеже есмь. Да усладится Ему беседа моя; аз же возвеселюся о Господе. Да исчезнут грешницы от земли, и беззаконницы, якоже не быти им. Благослови, душе моя, Господа. [Слава Ти, Господи, сотворившему вся.]
 
Слава Отцу и Сыну и Святому Духу, и ныне и присно и во ве­ки веков. Аминь.
Аллилуиа, аллилуиа, аллилуиа, слава Тебе, Боже. (Трижды)
Благаславі, душа мая, Госпада [Благаславёны Ты, Госпадзі.]. Госпадзі, Божа мой, Ты дзівосна вялікі [Благаславёны Ты, Госпадзі]. Ты ахінуты славай і веліччу. Ты апранаешся ў святло, нібы ў рызу, распасціраеш нябёсы, нібы шацёр; ставіш над водамі вышынныя харомы Свае, робіш аблокі калясніцаю Сваёю, ходзіш на крылах ветру. Ты робіш ангеламі Сваімі духаў і служыцелямі Сваімі – полымя вогненнае.Ты ўстанавіў зямлю на цвёрдых асновах яе: не пахіснецца яна ў векі вечныя. Безданню, нібы адзеннем, Ты пакрыў яе; на гарах стаяць воды [Дзіўныя дзеі Твае, Госпадзі].  Ад уладарнага слова Твайго бягуць яны, ад голасу грома Твайго хутка ўцякаюць. Узыходзяць на горы, сходзяць у даліны, на месца, якое Ты прызначыў для іх. Ты ўстанавіў мяжу, якой яны не пяройдуць, і не вернуцца, каб пакрыць зямлю. Ты паслаў крыніцы ў даліны: паміж гор цякуць воды [Дзіўныя дзеі Твае, Госпадзі]. Пояць усіх звяроў палявых; дзікія аслы наталяюць смагу сваю. Пры іх жывуць птушкі нябесныя, з галля падаюць голас. Ты напойваеш горы з вышынь Тваіх, пладамі спраў Тваіх насычаецца зямля. Ты росціш траву для жывёлы і зеляніну на карысць чалавеку, каб здабыць ежу з зямлі і віно, якое весяліць сэрца чалавека, і алей ад якога блішчыць твар яго, і хлеб, які ўмацоўвае сэрца чалавека. Насычаюцца дрэвы Госпада, кедры ліванскія, якія Ён насадзіў. На іх гняздуюцца птушкі; яліны – жыллё для бусла, высокія горы – для сернаў, каменныя скалы – прытулак для зайцаў. Ён стварыў месяц для вызначэння часу; сонца ведае свой захад. Ты распасціраеш цемру – і настае ноч: у час яе блукаюць усе звяры лясныя; львы рыкáюць па здабычы і просяць у Бога ежы сабе. Узыходзіць сонца, і яны збіраюцца і кладуцца ў логавы свае. Выходзіць чалавек на справу сваю і на працу сваю да вечара. Якія вялікія дзеі Твае, Госпадзі. Усё мудра стварыў Ты (гэтая фраза спяваецца двойчы); зямля поўная стварэнняў Тваіх. Гэтае мора – вялікае і шырокае, там паўзуны, якім ліку няма, жывёла малая з вялікаю. Там караблі плаваюць, там гэты левіафан, якога Ты стварыў, каб ён гуляў у ім. Усе яны ад Цябе чакаюць, каб Ты даў ім ежу іх своечасова. Ты даеш ім, яны бяруць, адкрываеш руку Тваю – яны насычаюцца дабром. Скрыеш абліча Тваё – непакояцца; забярэш дух іх – паміраюць і ў пыл свой вяртаюцца. Пашлеш Дух Твой – ствараюцца, і Ты абнаўляеш аблічча зямлі. Няхай будзе Госпаду слава на векі, няхай радуецца Гасподзь дзеям Сваім. Ён паглядзіць на зямлю – і яна трасецца; дакранецца да гор і дымяцца. Буду спяваць Госпаду ўсё жыццё, буду пець Богу майму, пакуль жыву. Няхай будзе прыемнай яму песня мая, я буду радавацца ў Госпадзе. Няхай знікнуць грэшнікі з зямлі і беззаконных хай не будзе болей. Благаславі душа мая Госпада. [Слава Табе, Госпадзі, што ты стварыў усё].
Слава Айцу і Сыну, і Святому Духу, і цяпер, і заўсёды, і навекі вякоў. Амінь. Алілуія, Алілуія, Алілуія, слава Табе, Божа (3 разы).
 
Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.