Вялікая вячэрня

Пакуль чытаецца пачынальны псалом, свяшчэннік на паўсядзённай вячэрні перад царскай брамай, а на ўсяночнай — ў алтары, моліцца наступнымі малітвамі:
 
Малітва 1
Господи Щедрый и Милостивый, Долготерпеливе и Многомилостиве, внушимолитву нашу и вонми гласу моления нашего, сотвори с нами знамение во благо: настави нас на путь Твой, еже ходити во истине Твоей; возвесели сердца наша, во еже боятися Имене Твоего Святаго: зане Велий еси Тыи творяй чудеса, Ты еси Бог Един, и несть подобен Тебе в бозех, Господи: силен в милости и благ в крепости, во еже помогати, и утешати, и спасати вся уповающия во Имя Святое Твое.
Яко подобает Тебе всякая слава, честь и поклонение, Отцу и Сыну и Свя­тому Духу, ныне и присно и во веки веков. Аминь.
Госпадзі шчодры і міласцівы, доўгацярплівы і многаміласцівы, выслухай малітву нашу і пачуй голас малення нашага: пакажы на нас знамéнне на добрае, пастаў нас на шлях твой, каб хадзіць нам у ісціне Тваёй, узвесялі сэрцы нашы, каб мы баяліся імя Тваё Святое, бо Ты вялікі і творыш цуды, Ты – адзіны Бог, і няма падобнага Табе сярод багоў Госпадзі; Ты моцны ў міласці і добры ў сіле, каб дапамагаць, і суцяшаць, і збаўляць усіх, хто спадзяецца на Імя Святое Тваё.
Бо належыць Табе ўсякая слава, пашана і пакланенне – Айцу і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
 
Малітва 2
Господи, да не яростию Твоею обличиши нас, ниже гневом Твоим накажеши нас, но сотвори с нами по милости Твоей, Врачу и Исцелителю душ наших; настави нас ко пристанищу хотения Твоего, просвети очи сердец наших в познание Твоея истины: и даруй нам прочее настоящего дне мирное и без­грешное, и все время живота нашего, молитвами Святыя Богородицы и всех святых.
Яко Твоя держава, и Твое есть Царство, и сила, и слава. Отца и Сына и Святаго Духа, ныне и присно и во веки веков. Аминь.
Госпадзі, не ў міласці Тваёй выкрывай нас і не ў гневе Тваім карай нас, але абыходзься з намі па міласці Тваёй, Урач і Лекар душ нашых. Прывядзі нас да жаданага Табою прыстанішча, прасвятлі вочы сэрцаў нашых для пазнання Тваёй ісціны і дай нам, каб рэшта сённяшняга дня была мірнай і бязгрэшнай, а таксама і ўвесь час жыцця нашага, па малітвах Святой Багародзіцы і ўсіх святых.
Бо Тваё ўладанне, і Тваё ёсць Царства і сіла, і слава – Айца і Сына, і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
 
Малітва 3
Господи Боже наш, помяни нас, грешных и непотребных раб Твоих, внегда призывати нам Святое Имя Твое, и не посрами нас от чаяния милости Твоея;но даруй нам, Господи, вся яже ко спасению прошения и сподоби нас любити, и боятися Тебе от всего сердца нашего, и творити во всем волю Твою.
Яко Благ и Человеколюбец Бог еси, и Тебе славу возсылаем, Отцу и Сыну и Святому Духу, ныне и присно и во веки веков.
Госпадзі Божа наш, памяні нас, грэшных і нягодных рабоў Тваіх, калі мы прызываем святое імя Тваё і не пасаром спадзявання нашага на міласць Тваю, а дай нам, Госпадзі, усё прасімае для збаўлення і спадобі нас любіць і баяцца Цябе ад усяго сэрца нашага і выконваць ва ўсім волю Тваю.
Бо Ты добры і чалавекалюбны Бог, і Табе славу ўзносім – Айцу і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
 
Малітва 4
Немолчными песньми и непрестанными славословленьми от святых Сил воспеваемый, исполни уста наша хваления Твоего, еже подати величествие Имени Твоему Святому; и даждь нам участие и наследие со всеми боящи­мися Тебе истиною и хранящими заповеди Твоя, молитвами Святыя Богоро­дицы и всех святых Твоих.       
Яко подобает Тебе всякая слава, честь и поклонение, Отцу и Сыну и Святому Духу, ныне и присно и во веки веков. Аминь.
У несціханных спевах і няспынных славаслоўях апяваемы святымі сіламі, напоўні і нашы вусны хвалою Табе, каб мы велічалі святое імя Тваё і дай нам долю і спадчыну з усімі, хто сапраўды баіцца Цябе і захоўвае запаведзі Твае, па малітвах святой Багародзіцы і ўсіх святых Тваіх.
Бо належыць Табе ўсякая слава, пашана і пакланенне – Айцу і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
 
Малітва 5
Господи, Господи, Пречистою Твоею дланию содержай всяческая, долготерпяй на всех нас и каяйся о злобах наших, помяни щедроты Твоя и ми­лость Твою, посети ны Твоею благостию, и даждь нам избежати и прочее настоящаго дне. Твоею благодатию, от различных козней лукаваго, и ненаветну жизнь нашу соблюди благодатию Всесвятаго Твоего Духа.  
Милостию и человеколюбием Единороднаго Твоего Сына, с Нимже благословен еси, со Всесвятым и Благим и Животворящим Твоим Духом, ныне и присно и во веки веков. Аминь.
Госпадзі, Госпадзі, Ты ў прачыстай далоні Сваёй усё трымаеш і доўга церпіш усіх нас і журышся з-за злых учынкаў нашых. Успомні шчодрасць Сваю і міласць Сваю, наведай нас Сваёю добрасцю і дай нам і ў астатні час сённяшняга дня, па Тваёй благадаці, пазбегнуць усякіх нападаў злога і жыццё наша ў бяспецы захавай благадаццю Усесвятога Твайго Духа па міласці і чалавекалюбству Адзінароднага Твайго Сына, з Якім Ты благаславёны, з Усесвятым і Добрым і Жыватворчым Тваім Духам цяпер і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
 
Малітва 6
Боже Великий и Дивный, неисповедимою благостию и богатым Про­мыслом управляяй всяческая и мирская нам благая даровавый, и споручивый нам обещанное Царство дарованными благими, путесотворивый нам и дне прешедшую часть от всякаго уклонитися зла; даруй нам и прочее непороч­но совершити пред Святою Славою Твоею, пети Тя, Единаго Благаго и Человеколюбиваго Бога нашего.
Яко Ты еси Бог наш, и Тебе славу возсылаем, Отцу и Сыну и Святому Духу, ныне и присно и во веки веков. Аминь.
Божа вялікі і дзіўны, Ты з невымоўнай добрасцю і багатым промыслам кіруеш усім, і даброты свету Ты даў нам, і заручыў нам абяцанае Царства дарамі благадаці. Ты дапамог нам у мінулую частку дня ўхіліцца ад усякага зла, дай нам і рэшту дня правесці беззаганна перад святою славаю Тваёю, апяваючы Цябе, адзінага добрага і чалавекалюбнага Бога нашага.
Бо Ты – Бог наш, і Табе мы славу ўзносім – Айцу і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
 
Малітва 7
Боже Великий и Вышний, един имеяй безсмертие, во Свете живый Неприступнем, всю тварь премудростию создавый, разделивый между светом и меж­ду тьмою и солнце положивый во область дне, луну же и звезды во область ноши, сподобивый нас, грешных, и в настоящий час предварити лице Твое исповеданием и вечернее Тебе славословие принести. Сам, Человеколюбче, исправи молитву нашу, яко кадило, пред Тобою и приими ю в воню благоуха­ния; подаждь же нам настоящий вечер и приходящую нощь мирну: облецы ны во оружие света, избави ны от страха нощнаго и всякия вещи во тьме преходящия, и, даждь сон, егоже во упокоение немощи нашей даровал еси, всякаго мечтания диавола отчужденный. Ей, Владыко, благих Подателю, да и на ложах наших умиляющеся, поминаем в нощи Имя Твое, и поучением Твоих заповедий просвещаеми, в радости душевней востанем ко славословию Твоея благости, моления и молитвы Твоему благоутробию приносяще о своих согрешениих и всех людей Твоих, яже, молитвами Святыя Богородицы, милостию посети.
Яко Благ и Человеколюбец Бог еси, и Тебе славу возсылаем. Отцу и Сыну и Святому Духу, ныне и присно и во веки веков. Аминь.
Божа вялікі і высокі, Ты адзін маеш бессмяротнасць, жывеш у святле непрыступным, усё створанае Ты зрабіў мудра, ты аддзяліў святло ад цемры і паставіў сонца для кіравання днём, а месяц і зоркі – для кіравання ноччу, Ты спадобіў нас, грэшных, і ў цяперашні час стаць перад Абліччам Тваім з хвалою і вячэрняе славаслоўе Табе прынесці. Ты Сам, Чалавекалюбец, узнясі малітву нашу, як фіміям перад Табою, прымі яе, як пах водару і дай, каб цяперашні вечар і ноч, якая надыходзіць, былі мірнымі для нас, апрані нас у даспехі святла, пазбаў нас ад жахаў уначы і ад усякай пошасці, што ў цемры ходзіць, і сон, які Ты даў нам для пазбаўлення ад немачы нашай, зрабі ад усякага дыявальскага наслання волным. Уладару! Падацелю дабра! Няхай і ў пасцелі нашай уночы мы будзем з замілаваннем успамінаць імя Тваё і, настаўленнем Тваіх запаведзей навучаемыя, у радасці душэўнай устанем на славаслоўе Тваёй добрасці, прыносячы Табе, міласэрнаму, маленні і малітвы за саграшэнні свае і ўсіх людзей Тваіх, якіх Ты па малітвах Святой Багародзіцы міласцю наведай.
 Бо Ты добры і чалавекалюбны Бог, і Табе славу ўзносім – Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды і на векі вякоў. Амінь.

Дыякан, выйшаўшы з алтара, становіцца перад зачыненайцарскай брамай, як некалі Адам перад брамаю рая, и моліцца Богу. Угэтай екценні сканцантраваны нашынайважнейшыя духоўныяі матэрыяльныяпатрэбы.
 
Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.