Вялікая вячэрня

Радаснае Святло
 
Хор (спявае):
Свете Тихий святыя славы Безсмертнаго Отца Небеснаго, Святаго, Блаженнаго, Иисусе Христе! Пришедше на запад солнца, видевше свет вечерний, поем Отца, Сына и Святаго Духа, Бога. Достоин еси во вся времена пет быти гласы преподобными, Сыне Божий, живот даяй; темже мир Тя славит!
Радаснае Святло[7] святой славы бессмяротнага Айца Нябеснага, Святога і Блажэннага, – Іісусе Хрысце! Дажыўшы да заходу сонца, убачыўшы зару вячэрнюю, мы апяваем Айца, Сына і Святога Духа – Бога. Дастойны Ты ва ўсе часы быць апяваемы благавейнымі галасамі, Сыне Божы, Падацелю Жыцця. Таму свет Цябе славіць.
 
Дыякан:
Вонмем.
Будзем уважлівымі!
 
Свяшчэннік:
Мир всем.
Мір усім!
 
Дыякан:
Премудрость. Вонмем.
Прамудрасць! Будзем уважлівымі!
 
(І голасна прамаўляе пракімен дня, які паўтарае хор).
У нядзелю увечары, глас 8:
Се ныне благословите Господа вси раби Господни.
Сёння благаславіце Госпада, усе рабы Гасподнія.
Стих:Стоящии во храме Господни, во дворех дому Бога нашего.
Верш: Тыя, што стаяць у храме Гасподнім, у дварах Бога нашага.
У панядзелак увечары, глас 4:
Господь услышит мя, внегда воззвати ми к Нему.
Гасподзь чуе мяне, калі я клічу Яго.
Стих:Внегда призвати ми, услыша мя Бог правды моея.
Верш: Калі я клічу Яго, пачуй мяне, Божа праўды маёй[8].
У аўторак увечары, глас 1:
Милость Твоя, Господи, поженет мя вся дни живота моего.
Міласць Твая, Госпадзі, будзе са мною ва ўсе дні жыцця майго.
Стих:Господь пасет мя, и ничтоже мя лишит; на месте злачне, тамо всели мя.
Верш: Гасподзь – пастыр мой, ні ў чым я не буду мець нястачы; на нівах урадлівых Ён нясе мяне.
У сераду ўвечары, глас 5:
Боже, во Имя Твое спаси мя, и в силе Твоей суди ми.
Божа, імем Тваім збаў мяне і сілаю Тваёю судзі мяне.
Стих:Боже, услыши молитву мою, внуши глаголы уст моих.
Верш: Божа, пачуй малітву маю, выслухай словы з вуснаў маіх.
У чацвер увечары, глас 6:
Помощь моя от Господа, сотворшаго небо и землю.
Дапамога мне ад Госпада, які стварыў неба і зямлю.
Стих: Возведох очи мои в горы, отнюдуже приидет помощь моя.
Верш: Узнімаю вочы мае на горы, адкуль прыйдзе дапамога мне.
У пятніцу ўвечары, глас 7:
Божа, Ты Заступнік мой, і міласць Твая сустрэне мяне.
Боже, Заступник мой еси Ты, и милость Твоя предварит мя.
Стих: Изми мя от враг моих, Боже, и от востающих на мя избави мя.
Верш: Ратуй мяне ад ворагаў маіх, Божа, і ад тых, што паўстаюць супраць мяне, абарані мяне.
У суботу ўвечары, глас 5:
Господь воцарися, в лепоту облечеся.
Гасподзь царуе, і Ён у веліч убраны.
Стих 1. Облечеся Господь в силу, и препоясася.
Верш 1: Убраны Гасподзь у магутнасць і падпяразаны.
Стих 2. Ибо утверди вселенную, яже не подвижится.
Верш 2: Таму ўмацаваў Ён сусвет, які не зрушыцца.
Стих 3. Дому Твоему подобает святыня, Господи, в долготу дний.
Верш 3: Дому Твайму належыць святасць, Госпадзі, на доўгія дні.
Пасля пракімна ў некаторыя дні чытаюцца параміі. Слова “парымія” у перакладзе з грэчаскай мовы азначае “прытча”. У богаслужэбным ужытку гэтым словам называюцца ўрыўкі са Свяшчэннага Пісання, якія змяшчаюць у сабе прароцтвы пра падзеі свята, або тлумачаць значэнне свята.
 
Сугубая екцення
 
Дыякан:
Рцем вси от всея души, и от всего помышления нашего рцем.
Господи Вседержителю, Боже отец наших, молим Ти ся, услыши и помилуй.
Помилуй нас, Боже, по великой милости Твоей, молим Ти ся, услыши и помилуй.
Еще молимся о Великом Господине и Отце нашем Святейшем Патриархе Алексии, и о Экзархе его Господине нашем Высокопреосвященнейшем Митрополите Филарете [и о Господине нашем (Высоко)преосвященнейшем (архи)епископе (имярек)], и о всей во Христе братии нашей.
Еще молимся о Богохранимей стране нашей, властех и воинстве ея, да тихое и безмолвное житие поживем во всяком благочестии и чистоте.
Еще молимся о блаженных и приснопамятных создателех святаго храма сего, и о всех преждепочивших отцех и братиях, зде лежащих и повсюду православных.
Еще молимся о милости, жизни, мире, здравии, спасении, посещении, прощении и оставлении грехов рабов Божиих, братии святаго храма сего.
Еще молимся о плодоносящих и добродеющих во святем и всечестнем храме сем, труждающихся, поющих и предстоящих людех, ожидающих от Тебе великия и богатыя милости.
Скажам усе ад усяе душы і ад усяго разумення нашага скажам.
Госпадзі Ўседзяржыцелю, Божа айцоў нашых, молімся Табе, выслухай і памілуй.
Памілуй нас, Божа, па вялікай міласці Тваёй молімся Табе, выслухай і памілуй.
Яшчэ молімся за Вялікага Спадара і айца нашага Свяцейшага патрыярха Аляксія і за Экзарха яго Спадара нашага Высокопраасвяшчэннейшага мітрапаліта Філарэта [і за Спадара нашага (Высока)праасвяшчэннейшага (архі)епіскапа (імя)], і за ўсю ў Хрысце брацію нашу.
Яшчэ молімся за Богам сцеражоную краіну нашу, улады і воінства яе, каб нам весці ціхае і спакойнае жыццё з усёй набожнасцю і годнасцю.
Яшчэ молімся за братоў нашых свяшчэннікаў, іераманахаў і за ўсё ў Хрысце брацтва наша.
Яшчэ молімся за блажэнных і заўсёды памятных свяцейшых патрыярхаў праваслаўных і за заснавальнікаў гэтага святога храма і за ўсіх ужо спачылых айцоў і братоў, што тут ляжаць і ўсюды, праваслаўных.
Яшчэ молімся аб міласці, жыцці, спакоі, здароўі, збаўленні, Божым наведанні, прабачэнні і адпушчэнні грахоў рабам Божым, браціі святога храма гэтага.
Яшчэ молімся за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў у святым і ўсячэсным храме гэтым, за тых, што тут спяваюць, працаўнікоў і за ўсіх прысутных тут людзей, што чакаюць ад Цябе вялікае і багатае міласці.
 
Свяшчэннік:
Яко Милостив и Человеколюбец Бог еси, и Тебе славу возсылаем, Отцу и Сыну, и Святому Духу, ныне и присно, и во веки веков.
Бо Ты міласцівы і чалавекалюбны Бог, і Табе славу ўзносім – Айцу і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.
 
Хор:
Аминь.
Амінь.
Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.