Вялікая вячэрня

Спадобі, Госпадзі
 
Чытач:
Сподоби Господи, в вечер сей без греха сохранитися нам. Благословен еси Господи Боже Отец наших, и хвально и прославлено имя Твое во веки. Аминь. Буди Господи, милость Твоя на нас, якоже уповахом на Тя. Благословен еси Господи, научи мя оправданием Твоим. Благословен еси Владыко, вразуми мя оправданием Твоим. Благословен еси Святый, просвети мя оправдании Твоими. Господи, милость Твоя во век, дел руку Твоею не презри. Тебе подобает хвала, Тебе подобает пение, Тебе слава подобает, Отцу и Сыну и Святому Духу, ныне и присно, и во веки веков. Аминь.
Спадобі, Госпадзі, у гэты вечар ад граху захавацца нам. Благаславёны Ты, Госпадзі, Божа бацькаў нашых; і хвальна і праслаўлена імя Тваё навекі. Амінь. Няхай будзе, Госпадзі міласць Твая на нас, бо мы спадзяемся на Цябе. Благаславёны Ты, Госпадзі, навучы мяне ўстанаўленням Тваім. Благаславёны Ты, Уладару, настаў мяне ўстанаўленнямі Тваімі. Благаславёны Ты, Святы, прасвятлі мяне ўстанаўленнямі Тваімі. Госпадзі, міласць Твая навек, стварэннямі рук Тваіх не пагарджай. Табе належыць хвала, Табе належыць спевы, Табе слава належыць – Айцу, і Сыну, і Святому Духу цяпер і заўсёды і насекі вякоў. Амінь.
Прасіцельная екцення
 
Дыякан:
Исполним вечернюю молитву нашу Господеви.
Заступи, спаси, помилуй и сохрани нас, Боже, Твоею благодатию.
Вечера всего совершенна, свята, мирна и безгрешна у Господа просим.
Ангела мирна, верна наставника, хранителя душ и телес наших у Господа просим.
Прощения и оставления грехов и прегрешений наших у Господа просим.
Добрых и полезных душам нашим и мира мирови у Господа просим.
Прочее время живота нашего в мире и покаянии скончати у Господа просим.
Христианския кончины живота нашего, безболезненны, непостыдны, мирны и добраго ответа на Страшнем судищи Христове просим.
Пресвятую, Пречистую, Преблагословенную, Славную Владычицу нашу Богородицу и Приснодеву Марию, со всеми святыми помянувше, сами себе и друг друга, и весь живот наш Христу Богу предадим.
Дапоўнім вячэрнюю малітву нашу Госпаду.
Заступі, збаў, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёю благадаццю.
Каб увесь вечар быў дасканалым, святым, мірным і бязгрэшным, у Госпада просім.
Ангела міру, вернага настаўніка, ахоўніка душ і целаў нашых у Госпада просім.
Прабачэння і адпушчэння грахоў і правіннасцяў нашых у Госпада просім.
Добрага і карыснага душам нашым і міру для свету ў Госпада просім.
Астатні час жыцця нашага ў міры і пакаянні правесці ў Госпада просім.
Хрысціянскага сканчэння жыцця нашага, бязбольнага, непасаромленага, мірнага, і добрага адказу на Страшным судзе Хрыстовым, просім.
Прасвятую, Прачыстую, Найблагаславеннейшую, Слаўную Уладычыцу нашу Багародзіцу і заўжды Дзеву Марыю з усімі святымі памянуўшы, самі сябе, і адзін аднаго, і ўсё жыццё наша Хрысту Богу аддадзім.
 
Хор:
Тебе, Господи.
Табе, Госпадзі.
 
Свяшчэннік:
Яко Благ и Человеколюбец Бог еси, и Тебе славу возсылаем, Отцу и Сыну, и Святому Духу, ныне и присно, и во веки веков.
Бо Ты добры і чалавекалюбны Бог, і Табе славу ўзносім – Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Хор:
Аминь.
Амінь.
 
Свяшчэннік:
Мир всем.
Мір усім.
 
Хор:
И духови твоему.
І духу твайму.
 
Дыякан:
Главы наша Господеви приклоним.
Галовы вашы перад Госпадам схіліце.
 
Хор:
Тебе, Господи.
Табе, Госпадзі
 
Свяшчэннік (моліцца за людзей, якія схілілі галовы свае):
Господи Боже наш, приклонивый небеса и сошедый на спасение рода человеческаго, призри на рабы Твоя и на достояние Твое, Тебе бо Страшному и Человеколюбцу Судии Твои раби подклониша главы, своя же покориша выя, не от человек ожидающе помощи, но Твоея ожидающе милости и Твоего чающе спасения: яже сохрани на всякое время, и по настоящем вечере, и в приходящую нощь, от всякаго врага, от всякаго противнаго действа диавольскаго, и от помышлений суетных, и воспоминаний лукавых.
Госпадзі, Божа наш, Ты схіліў нябёсы і сыйшоў для збаўлення роду чалавечага, спаглянь на рабоў Сваіх і на спадчыну Сваю, бо перад Табою, страшным і чалавекалюбным Суддзёю, Тваі рабы схілілі галовы і скарылі сабе, не на людскую спадзеючыся дапамогу, а Тваёй чакаючы міласці і ад Цябе чакаючы збаўлення. Захавай іх ва ўсякі час, і ў цяперашні вечар, і ў наступную ноч ад усякага ворага, ад усякага супраціўнага дзеяння дыявальскага, і ад думак марных, і ад успамінаў кепскіх.
І прамаўляе ў голас свяшчэннік:
Буди держава Царствия Твоего благословена и препрославлена, Отца и Сына и Святаго Духа, ныне и присно и во веки веков.
Няхай будзе ўлада Царства Твайго благаславёнай і найбольш праслаўленай – Айца, і Сына, і Святога Духа цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў.
 
Хор:
Аминь.
Амінь.
На вялікія святы ў склад вячэрні ўваходзіць ліція (з грэч.λιτ? – малітва, просьба).Лиция адпраўляецца ў прытворы, паводле старажытнай традыцыі, каб даць магчымасць удзельнічаць у богаслужэнні аглашэнным, што стаялі там). У канцы ліціі асвячаюцца пяць хлябоў, пшаніца, віно і алей. У старажытнасці асвячоныя хлябы і віно раздаваліся багамольцам, каб падмацаваць іх перад наступным начным багаслужэннем. Пяць хлябоў нагадваюць пра цуд насычэння Збавіцелем пяці тысяч чалавек. Ліція пачынаецца спевам сціхір. У гэты час свяшчэннік з дыяканам выходзяць паўночнымі дзвярыма з алтара і ідуць у прытвор, дзе пасля заканчэння спеву моляцца:
 
Дыякан:
Спаси, Боже, люди Твоя и благослови достояние Твое, посети мир Твой милостию и щедротами, возвыси рог христиан православных и низпосли на ны милости Твоя богатыя; молитва­ми Всепречистыя Владычицы нашея Богородицы и Приснодевы Марии; силою Честнаго и Животворящаго Креста; предстательствы Честных Небесных Сил Безплотных; Честнаго Славнаго Про­рока, Предтечи и Крестителя Иоанна; святых славных и всехвальных Апостол; иже во святых отец наших и вселенских ве­ликих учителей и святителей, Василия Великаго, Григория Бого­слова и Иоанна Златоустаго; иже во святых отца нашего Нико­лая, архиепископа Мирликийскаго, Чудотворца; святых Мефодия и Кирилла, учителей Словенских, святых рав­ноапостольных великаго князя Владимира и великия княгини Оль­ги, иже во святых отец наших всея России чудотворцев, Михаи­ла, Петра, Алексия, Ионы, Филиппа, Ермогена, Иннокентия, Макария, Иова, Тихона; святителя Кирилла, епископа Туровскаго; святителя Георгия, архиепископа Могилевскаго; преподобномученика Афанасия, игумена Брестскаго; преподобныя Евфросинии, игумении Полоцкия; святаго праведнаго Иоанна Кармянскаго; святаго преподобномученика Серафима, архимандрита Жировицкаго, всех новомучеников и исповедников, и всех святых земли Белорусстей; святых славных и добропобедных мучеников, преподобных и богоносных отец на­ших, святых и праведных Богоотец Иоакима и Анны [и святаго (имя), егоже есть храм и егоже есть день] и всех святых; молим Тя, Многомилостиве Господи, услыши нас, грешных, молящихся Тебе, и помилуй нас.
 
Збаў Божа народ свой і благаславі спадчыну Сваю, наведай свет Твой міласцю і спагадаю, узвысі рог[9] хрысціян праваслаўных і пашлі нам міласці Свае багатыя па малітвах Усепрачыстай Уладычыцы нашай Багародзіцы і заўжды Дзевы Марыі; сілаю пачэснага і жыватворнага Крыжа; па хадайніцтву пачэсных і нябесных сіл Бясплотных; пачэснага слаўнага прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Іаана; святых слаўных і ўсяхвальных апосталаў; святых айцоў нашых – усяленскіх вялікіх вучыцеляў і свяціцеляў Вясілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова, Іаана Златавуснага; святога айца нашага Мікалая, архіепіскапа Мірлікійскага, цудатворцы; святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, вучыцеляў славянскіх; святых роўнаапостальных вялікага князя Уладзіміра і вялікай княгіні Вольгі; святых айцоў нашых – усяе Расіі цудатворцаў Міхаіла, Пятра, Аляксія, Іоны, Філіпа, Ермагена, Інакенція[10], Макарыя10, Іава10 і Ціхана10; свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага; свяціцеля Георгія, архіепіскапа Магілёўскага; прападобнамучаніка Афанасія, ігумена Брэсцкага; прападобныя Еўфрасінні, ігуменні Полацкае; святога праведнага Іаана Кармянскага; святога прападобнамучаніка Серафіма, архімандрыта Жыровіцкага, усіх навамучанікаў і вызнаўцаў, і ўсіх святых зямлі Беларускае[11]; святых слаўных і пераможных мучанікаў, прападобных і баганосных айцоў нашых, святых і праведных Богаайцоў Іаакіма і Анны; [і святога (імя), у гонар якога асвячоны храм,ісвятога, чыя памяць у гэты дзень12]іўсіх святых; молім Цябе, Многаміласцівы Госпадзі, пачуй нас, грэшных, што молцца Табе, і памілуй нас.
 
Хор:
Господи, помилуй. (40 раз)
Госпадзі, памілуй. (40 разоў)
 
Дыякан:
Еще молимся о Великом Господине и Отце нашем Свя­тейшем Патриархе Алексии и о Господине нашем Высокопреосвященнейшем митрополите Филарете (или: архиепископе, или: епископе; аще во оби­тели: и о архимандрите, или: игумене нашем) (имярек) и о всем во Христе братстве нашем, и о всякой души христианстей, скорбя­щей же и озлобленней милости Божия и помощи требующей; о покровении града сего и живущих в нем (или: веси сея и живу­щих в ней; или: святыя обители сея и живущих в ней); о мире и состоянии всего мира; о благостоянии Святых Божиих Церк­вей; о спасении и помощи со тщанием и страхом Божиим труждающихся и служащих отец и братии наших; о оставльшихся и во отшествии сущих; о исцелении в немощех лежащих о успении, ослабе, блаженной памяти и оставлении грехов всех преждеотшедших отец и братий наших, зде лежащих и повсюду, православных; о избавлении плененных, и о братиях во службах сущих, и о всех служащих и служивших во святем храме сем (аще во обители: во святей обители сей) рцем.
Яшчэ молімся за Вялікага Спадара і айца нашага Свяцейшага патрыярха Аляксія і за Экзарха яго Спадара нашага Высокопраасвяшчэннейшага мітрапаліта Філарэта [і за Спадара нашага (Высока)праасвяшчэннейшага (архі)епіскапа (імя)], і за ўсё ў Хрысце брацтва наша, і за кожную душу хрысціянскую, прыгнечаную і знясіленую, якая патрабуе міласці Божай і дапамогі; за ахову горада гэтага і жыхароў яго (або: сяла гэтага, вёскі гэтай і жыхароў яе… або: святога манастыра гэтага і насельнікаў яго…); за мір і дабрабыт усяго свету, за добры стан святых Божых Цэркваў; за збаўленне і дапамогу тым, што старанна і са страхам Божым працуюць і служаць, айцам і братам нашым; за тых, што асталіся, і тых, што адышлі; за ацаленне тых, што ляжаць хворыя; за ўпакаенне13, палёгку, блажэнную памяць і дараванне грахоў усіх, што ужо адышлі айцоў і братоў нашых, што тут ляжаць і ўсюды, праваслаўных; за вызваленне палонных; і за братоў нашых, служэннем занятых, і за ўсіх, хто служыць і служыў у святым храме гэтым (калі ў манастыры:  у святым манастыры гэтым), скажам:
 
Хор:
Господи помилуй. (50 раз)
Госпадзі, памілуй. (50 разоў)
 
Дыякан:
Еще молимся,о еже сохранитися граду сему (или: веси сей), и святому храму сему (аще во обители: святей обители сей), и всякому граду и стране, от глада, губительства, труса, потопа, огня, меча, нашествия иноплеменников и междоусобныя брани; о еже милостиву и благоуветливу быти Благому и Человеколюбивому Богу нашему, отвратити всякий гнев, на ны движимый, и избавити ны от належащаго и праведнаго Своего прещения, и помиловати ны.
Яшчэ молімся за захаванне горада гэтага (або: сяла гэтага, вёскі гэтай) і святога храма гэтага (калі ў манастыры:  святога манастыра гэтага) і кожнага горада і краіны ад голаду, пошасці14, землятрасення, патопу, агню, мяча, нашэсця іншаземцаў і міжусобнай вайны15, каб міласцівым і спагадлівым16 быў добры і чалавекалюбны Бог наш, каб адвярнуў Ён усякі гнеў, што ідзе на нас, і ўратаваў нас ад належнага і праведнага Свайго пакарання і памілаваў нас.
 
Хор:
Господи, помилуй. (Трижды)
Госпадзі, памілуй. (Тройчы)
 
Дыякан:
Еще молимся, и о еже услышати Господу Богу глас моления нас, грешных, и помиловати нас.
Яшчэ молімся, каб пачуў Гасподзь Бог голас малення нас, грэшных, і памілаваў нас.
 
Хор:
Господи, помилуй. (Трижды)
Госпадзі, памілуй. (Тройчы)
Свяшчэннік тайна памінае жывых і памерлых, каго хоча, а ўголас прамаўляе:
 
Свяшчэннік:
Услыши ны, Боже, Спасителю наш. Упование всехконцев земли и сущих в мори далече; и милостив, милостив буди, Владыко, о гресех наших и помилуй ны. Милостив бо и Человеколюбец Бог еси, и Тебе славу возсылаем, Отцу и Сыну и Святому Духу, ныне и присно и во веки веков.
Пачуй нас Божа, Збавіцелю наш, надзея ўсіх канцоў зямлі і тых, што ў моры далёка; і міласцівы, міласцівы будзь да нас17, Уладару, адносна грахоў нашых і памілуй нас. Бо Ты міласцівы і чалавекалюбны Бог і Табе славу ўзносім – Айцу і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.
 
Хор:
Аминь.
Амінь.
 
Свяшчэннік:
Мир всем.
Мір усім.
 
Дыякан:
Главы наша Господеви приклоним.
Галовы нашы перад Госпадам схілім.
 
Хор:
Тебе, Господи.
Табе, Госпадзі.
Калі ўсе схілілі галовы, свяшчэннік моліцца ўголас:
 
Свяшчэннік:
Владыко Многомилостиве, Господи Иисусе Христе Боже наш, молитвами Всепречистыя Владычицы нашея Богородицы и Приснодевы Марии, силою Честнаго и Животворящаго Креста, предстательствы Честных Небесных Сил Безплотных, Честнаго Славнаго Пророка, Предтечи и Крестителя Иоанна, святых славных и всехвальных Апостол, святых славных и добропобедных мучеников, преподобных и богоносных отец наших, иже во святых отец наших и вселенских великих учителей и святителей Василия Великаго, Григория Богослова и Иоанна Златоустаго, иже во святых отца нашего Николая, архиепископа Мирликийскаго, Чудотворца; святых равноапостольных Мефодия и Кирилла, учителей Словенских; святых равноапостольных великаго князя Владимира и великия княгини Ольги, иже во святых отец наших всея России чудотворцев Михаила, Петра, Алексия, Ионы, Филиппа и Ермогена, и святых праведных Богоотец Иоакима и Анны [и святаго (имярек), егоже есть храм, и егоже есть день), и всех святых Твоих; благоприятну сотвори молитву нашу, даруй нам оставление пре­грешений наших, покрый нас кровом крилу Твоею, отжени от нас всякаго врага и супостата; умири нашу жизнь, Господи; по­милуй нас и мир Твой, и спаси души наша, яко Благ и Человеко­любец.
Уладару многаміласцівы, Госпадзі Іісусе Хрысце, Божа наш, па малітвах Усепрачыстай Уладычыцы нашай Багародзіцы і заўжды Дзевы Марыі; сілаю пачэснага і жыватворнага Крыжа; па хадайніцтву пачэсных і нябесных сіл Бясплотных; пачэснага слаўнага прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Іаана; святых слаўных і ўсяхвальных апосталаў; святых слаўных і пераможных мучанікаў; прападобных і баганосных айцоў нашых; святых айцоў нашых – усяленскіх вялікіх вучыцеляў і свяціцеляў Вясілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова, Іаана Златавуснага; святога айца нашага Мікалая, архіепіскапа Мірлікійскага, цудатворцы; святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, вучыцеляў славянскіх; святых роўнаапостальных вялікага князя Уладзіміра і вялікай княгіні Вольгі; святых айцоў нашых – усяе Расіі цудатворцаў Міхаіла, Пятра, Аляксія, Іоны, Філіпа, Ермагена, Інакенція, Макарыя, Іава і Ціхана; свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага; свяціцеля Георгія, архіепіскапа Магілёўскага; прападобнамучаніка Афанасія, ігумена Брэсцкага; прападобныя Еўфрасінні, ігуменні Полацкае; святога праведнага Іаана Кармянскага; святога прападобнамучаніка Серафіма, архімандрыта Жыровіцкага, усіх навамучанікаў і вызнаўцаў, і ўсіх святых зямлі Беларускае; святых і праведных Богаайцоў Іаакіма і Анны; [і святога (імя), у гонар якога асвячоны храм, і святога, чыя памяць у гэты дзень] і ўсіх святых Тваіх, угоднай зрабі малітву нашу, дáруй нам адпушчэнне саграшэнняў нашых, пакрый нас покрывам крыл Тваіх, адгані ад нас усякага ворага і супастата; уміратвары наша жыццё, Госпадзі, памілуй нас і свет Твой і збаў душы нашы, бо Ты добры і чалавекалюбны.
 
Хор:
Аминь.
Амінь.
Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.