Цудадзейныя іконы Беларусі


Цудадзейная ікона Божай Маці Купяціцкай двухбаковая. З аднаго боку Царыца Нябесная паказана ва ўвесь рост і трымае на левай руцэ Дзіцятка Хрыста. Другі бок  Укрыжаванне. Адзігітрыя Купяціцкая спалучае ў сабе рысы ікон Прачыстай "Млекакормячай", "Салодкае цалаванне" і Смаленскай Адзігітрыі. Цудадзейная ікона медзяная і, адпаведна канону, мае аднолькавую шырыню і даўжыню.

Лазар Барановіч, архіепіскап Чарнігаўскі і Ноўгарад-Северскі, месцаблюсціцель кафедры мітрапалітаў Кіеўскіх, выдатны беларускі пісьменнік, ініцыятыўны і энергічны арганізатар, генератар ідэй навукова-культурнага і грамадска-палітычнага жыцця праваслаўнага насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай XVII ст., па словах свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага, "вялікі стоўп царквы", з 1652 г. быў архімандрытам Купяціцкага і Дзятлавіцкага манастыроў, адраджаў рэлігійна-культурнае жыццё на Палессі. Яму належыць гонар аднойдзення, захавання і праслаўлення Купяціцкай іконы-крыжа Божай Маці, якую архімандрыт у 1655 пач. 1656 г. перавозіць з Пінска (з-за ваенных падзей) у Кіеў і змяшчае ў Сафійскім саборы, як сімвал бацькоўскай веры, асноўную святыню не толькі беларусаў-палешукоў, але і ўсіх праваслаўных ВКЛ і Рэчы Паспалітай. З тых часоў цудадзейная святыня знаходзілася ў паўднёвым прыдзеле ў гонар апостала Андрэя Першазванага (апекуна і першахрысціцеля славян) Кіеўскага Сафійскага сабора6

Асаблівую ролю адыграла Купяціцкая святыня ў жыцці Афанасія Брэсцкага, тройчы явіўшыся яму і падказваючы шлях дзеяння. Менавіта Афанасій Філіповіч падараваў копію гэтай цудадзейнай іконы цару дынастыі Раманавых Міхаілу Фёдаравічу як згадванне пра беларускія карані.

                                                           * * *
Аршанская ікона БагародзіцыВызначальнай у лёсе Афанасія Філіповіча была і Аршанская ікона Багародзіцы, яўленая цудадзейным чынам пры заснаванні Куцеінскага манастыра7. У сне Афанасія Царыца Нябесная нібыта сышла з іконы, прадказала будучаму прападобнамучаніку яго трагічны адыход (пакутніцкі вянец) і накіравала падвізацца ў Пінскі Купяціцкі манастыр, інакі якога і абралі Афанасія ігуменам.

У час пакутлівых ваганняў і цяжкасцей з наладжваннем выдавецкай справы ад гэтай цудадзейнай іконы атрымаў падтрымку і суцяшэнне Спірыдон Собаль. Яна неаднойчы і пазней з'яўлялася друкару ў сне. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што разам з ігуменамі Іаілем і іншымі інакамі, іконамі і часткай царкоўнан маёмасці Куцяінскага манастыры святыня трапіла ў Іверскі манастыр пад Ноўгарадам.

Спрадвеку Аршанская ікона Багародзіцы лічылася апякункаю Куцеінскага манастыра, які быў заснаваны паблізу Оршы на беразе р. Куцеінкі. Ікона асвяціла ў 1631 г. заснаванне манастыра-лаўры. У Аршанскім Успенскім манастыры, які пазней набыў статут жаночага, захаваўся свой варыянт-копія цудадзейнай святыні. У 1841 г. манастыр пераводзіцца ў рэестр першакласных у сувязі са шматлікімі ацаленнямі хворых ад іконы Багародзіцы. Заняткі ў школе пры манастыры па традыцыі пачыналіся малебнам перад святыняй. Па сцверджанні многіх ігуменаў манастыра, Пакроў Царыцы Нябеснай над храмам выявіўся ў значнай колькасці інакінь, на пачатку ХХ ст. штат манастыра налічваў 100 манахінь і паслушніц.

            У Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы змяшчаецца копія Аршанскай іконы Багародзіцы, напісаная ў XVIIIст. у Іверскім манастыры з новапрывезенай святыні.

             У Мінскім Свята-Духавым Саборы змяшчаецца копія Аршанскай іконы Багародзіцы, напісаная ў XVIII ст. у Іверскім манастыры.

                                                                       * * *
Пружанскую ікону "Плачучай Божай Маці"Праваслаўныя вернікі з палескіх зямель разам з Купяціцкай Адзігітрыяй ушаноўвалі і Пружанскую ікону "Плачучай Божай Маці". Гэтая цудадзейная ікона належыць да тыпу Укрыжавання. Упершыню такая выява зафіксавана была на дзвярах царквы св. Сабіны ў Рыме (VI ст.). Укрыжаваны Хрыстос знаходзіўся ў цэнтры, абодва разбойнікі былі на крыжах з бакоў.

Абавязковымі фігурамі іканаграфічнага тыпу Укрыжаванне з'яўляюцца Багародзіца і Іаан Багаслоў. Часамі гэтыя постаці дапаўняюцца выявамі Марыі Кляопавай, Саламеі і Марыі Магдаліны. Зверху паабапал крыжа — сімвалы сонца і поўні.8
9 красавіка 1934 г. у Пружанскім саборы адбыўся цуд: на іконе з вачэй Багародзіцы закапалі слёзы. На святым абліччы Божай Маці, як сведчаць крыніцы, былі тры слязіны, на грудзях таксама былі сляды слёзнага струменьчыка. Духоўная экспертыза пацвердзіла наяўнасць цуда. 22 красавіка 1934 г. службу цудадзейнай іконе адправіў архіепіскап Палескі і Пінскі Аляксандр. У Пружанскім саборы з тых часоў кожны дзень адбываецца Святая Літургія і служыцца акафіст да Прасвятой Багародзіцы. Цудадзейнасць гэтай іконы ў ліку першых была прызнана Варшаўскай мітраполіяй. Святкаванне Пружанскай іконы "Плачучай Бажай Маці" адбываецца ў Светлую Пятніцу Пасхальнай Сядміцы.

                                                           * * *
Захаваўся летапісны запіс, што ў час нашэсця Тамерлана на паўднёвыя землі Расіі ў 1398 г. князь Вітаўт благаславіў сваю любую дачку Сафію, жонку маскоўскага князя Васілія Дзімітрыевіча, пры спатканні ў Смаленску з цудадзейнай Смаленска-Улахернскай Адзігітрыяй. На жаль, князь Вітаўт не змог стаць каралём беларуска-літоўскай дзяржавы. Ягоны брат Ягайла з радаю Рэчы Паспалітай паспрыялі гэтаму. Многія даследчыкі лічаць, што, калі б Вітаўт быў каранаваны, то і Беларусь была б вялікай дзяржавай, менталітэт беларусаў стаўся б больш нацыянальна акрэсленым. Але мары бацькі ў значнай меры ўдалося спраўдзіць дачцы Вітаўта, знакамітай маскоўскай княгіні Сафіі. Мужная беларуская княгіня дапамагала мужу і ў дзяржаўных справах. Пасля спачыну мужа давялося Сафіі паўтарыць у нечым подзвіг біблейскай Юдзіфі, узяць на сябе кіраванне дзяржавай разам з 10-гадовым сынам Васілём. На старыя гады княгіні Сафіі давялося вытрымаць і нашэсце хана Мазоўшы. У гэты час (1451 г.) Васіль Цёмны збіраў войскі ў Паволжжы. 80-гадовая княгіня ўздымае народ на абарону горада. Яе мужнасць і шчырыя малітвы дапамаглі жыхарам горада выстаяць. Націск татараў быў спынены.На думку гісторыкаў, Сама Царыца Нябесная дапамагала жыхарам горада адбіваць напады рабаўнікоў. Сафія Вітаўтаўна была пабожнай жанчынай, падтрымлівала манастыры і храмы.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.