Цудадзейныя іконы Беларусі

Неаднаразова дадзеныя іконы прыносілі ацаленне хворым у час эпідэмій уXVI, XVII,XVIII і XIX стт., ацалялі ад эпілепсіі, іншых псіхічных хваробаў, зберагалі ад самагубства. Лічыцца, што цудадзейныя іконы гэтага тыпу напісаныя каля 600 гадоў таму.

Ачышчаючы душу сваю пакаяннем і шчырым постам, вернікі просяць Божую Маці зберагчы іх ад магчымых няшчасцяў і пакут, зласлівасці людзей і цяжкіх дзяржаўных катаклізмаў.

Усе, хто звярталіся са шчырай малітвай веры, адчувалі, што пры памякчэнні сэрца змякчаюцца і аблягчаюцца пакуты душэўныя і цялесныя, і ўсведамлялі, калі моляцца перад гэтаю іконаю за ворагаў сваіх, тады змякчаюцца іх варожыя адносіны, саступаючы больш высакароднаму пачуццю міласэрнасці.

                                                            * * *
Найбольш яўленых цудадзейных ікон належыць да іканаграфічнага тыпу Адзігітрыі. Менавіта пра ўласцівасці сэрца і душы Прачыстай быць Шляхаводніцаю кожнаму хрысціяніну ў цяжкія хвіліны яго жыцця.

Цудадзейныя іконы Багародзіцы Бялыніцкая і Тупічэўская належаць да іканаграфічнага тыпу Адзігітрыі. Яны праславіліся на ўсю ўсходнюю Беларусь і Ўкраіну сваімі цудадзейнымі ацаленнямі шчырых вернікаў, за што былі ў свой час каранаваныя ўдзячнымі прыхаджанамі.
 
Асноўным месцам знаходжання Тупічэўскай Адзігітрыі быў Тупічэўскі Свята-Духавы манастыр у ваколіцах Мсціслаўля. Некаторыя даследчыкі называюць гэтую ікону"Сямігародняю". Сямігародняя ікона была напісана ў свой час Дзіянісіем Глушыцкім і перанесена за рэчку Дзвінніцу, у ваколіцах якой была пабудавана царква для Сяміградскай воласці, але страшэнная чума XV ст. знішчае амаль усіх жыхароў. У 1593 годзе праз паўтара стагоддзя старыца Юліянія, тры гады цяжка хворая, пабачыла ў сне, што ЦарыцаНябесная абяцае ёй ацаленне, калі яна паспрыяе адраджэнню Сямігародняй пустыні. Старыца абяцала і неўзабаве атрымала ацаленне. У 1602 годзе яна будуе келлю ў царкве з абрэценай іконай Дзіянісія Глушыцкага Успення Багародзіцы. Святкаванне Тупічэўскай іконы адбываецца  на другі дзень Троіцы ў Духаў дзень, а таксама ў свята Успення 28 жніўня (н. ст.). 3 1847 года ладзіліся тры хрэсныя хады з Тупічэўскай Адзігітрыяй. Адзін з іх ішоў у Магілёўскі Свята-Мікалаеўскі манастыр напярэдадні прастольнага свята. Другі адбываўся з Мікольскага манастыра ў Мазолаўскі ў дзень адданя святой Пасхі (Вялікадня). Трэці ж хрэсны ход ішоў з Мазолаўскага манастыра ў Мсціслаў, адкуль цудадзейная ікона 27 жніўня вярталася зноў у Тупічэўскі манастыр14.

Цудадзейная ікона Божай маці Бялыніцкая, роднасная зводу "Прызры на змірэнне" наяўнасцю скіпетра ў руках Прачыстай і дзяржавы ў Дзіцяці Хрыста, была яўлена длядапамогі чалавечаму роду ў далёкія сярэднявечныя часы. З 1876 года цудадзейная ікона знаходзілася у Бялыніцкім мужчынскім Свята-Мікольскім манастыры, які па загадзе імператара ў 1877 годзе пераводзіцца з Мсціслаўля ў Бялынічы, дзе 12/25 красавіка служыцца першая літургія. Бялыніцкая Адзігітрыя гэткая ж святыня для беларусаў, асабліва ўсходняга рэгіёна, як Пачаеўская Еляуса для ўкраінцаў і беларусаў-палешукоў. Таму многія багамольцы па дарозе ў Кіеўскую Лаўру і Пачаева спецыяльна ўшаноўвалі Бялыніцкую святыню, захапляліся яе надзвычай свежымі і насычанымі колерамі.

                                                           * * *
Усходняя Магілёўшчына багатая на цудадзейныя іконы (Баркалабаўская, Балыкінская, Патрыяршая, Гарбанеўксая, Рудзенская, згаданыя Бялыніцкая і Тупічэўская), таму, па сведчанні І.І.Насовіча, менавіта з гэтага рэгіёна пачалося адраджэнне духоўнасці і культуры Беларусі пасля падзелаў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. На гэтых землях і былі створаны знакамітыя "Граматыка" і "Слоўнік" праваслаўнага мітрапаліта і каталіцкага кардынала Богуш-Сестранцэвіча, на якія ў якасці ўзора арыентаваўся, апіраўся як на папярэднюю традыцыю а. Іаан (Насовіч).

                                                           * * *
Усё Сярэднявечча з яго культам смелага і высакароднага рыцарства існавала пад нябачнай апекаю Прасвятой Багародзіцы, пра што сведчаць паходжанні Сурдзегскай і Пажайскай ікон Прачыстай Дзевы, якія асвяцілі сабой паяднанне славянскіх і балтыйскіх плямёнаў у дзяржаўным адзінстве Вялікага Княства Літоўскага.

Паблізу старабеларускага г. Коўна, у бок г. Панявежа асвячаў землі ВКЛ знакаміты Свята-Духавы мужчынскі манастыр у мястэчку Сурдзегі15. На думку гісторыкаў, манастыр быў заснаваны ў 1510 годзе магнатам Багданам Шыш-Ставецкім. Моц веры жыхароў мясцін, заслугі перад Госпадам рода Шыш-Ставецкіх, асабліва пабожнасць Багдана спрычыніліся, мабыць, да таго, што ў 1530 годзе была яўлена цудадзейная ікона Божай Маці і заструменіла празрыстая крыніца. Так род Шыш-Ставецкіх, як вышэй згаданых Солтанаў, быў адзначаны Госпадам яшчэ пры жыцці іх асабліва пабожных прадстаўнікоў. Удзячны за такую літасць наступны прадстаўнік гэтага роду Аляксей Фёдаравіч, празваны шляхтаю "Уладыкам", пабудаваў на месцы абрэцення іконы царкву ў гонар Святой Троіцы. Праз 20 гадоў ля царквы засноўваецца Ганнаю Шышанка-Ставецкаю манастыр.

Неаднаразова ікона выкрадалася, але заўсёды рабаўнікі вымушаны былі вярнуць святыню: цудадзейны лік рабіўся нябачным. Аднойчы бернардзінцы перанеслі ікону ў свой Трашкунскі манастыр, але настаяцель-пробашч, адчуўшы Волю Божую, вярнуў цудадзейную святыню ў Сурдзегі.

Існаваў пабожны звычай, які захоўваецца зараз паломнікамі на беластоцкай Грабарцы, падыходзіць да святыні на каленях. Паклала яму пачатак адна старыца, якая за сваё асаблівае ўшанаванне Багародзіцы, атрымала ацаленне ад Сурдзегскай святыні: ёй вярнуўся зрок.               

У час святкавання Успення (Першай Прачыстай) ладзяцца паломніцтвы, ідуць хрэсныя хады да храма і цудадзейнай іконы. У дзень свята спецыяльна ўпрыгожаны кіёт абносіцца жанчынамі вакол царквы, каб усе вернікі маглі прыкласціся да цудадзейнай іконы.

Сурдзегская цудадзейная ікона Божай Маці належыць да тыпу "Замілавання": Дзіцятка Хрыстос ласкава абдымае Сваю Маці і пяшчотна прыціскаецца да яе шчакі. У дзень ушанавання цудадзейнай іконы вернікі згадваюць словы Царыцы Нябеснай перад Яе святым Успеннем: "Радуйцеся! Я з вамі ва ўсе дні; і заўсёды буду маліцца за вас перад Сынам Маім".

У ваколіцах г.Коўна на маляўнічым беразе Нёмана праславіўся сваёй цудадзейнай іконай знакаміты Успенскі Пажайскі мужчынскі манастыр, заснаванне якога, паводле сведчанняўгісторыкаў, прыпадае на 1662—1674 гады. Манастыр быў асвечаны ва ўрочышчы Пажайсце, таму і атрымаў назву Пажайскага. Асноўнай каштоўнасцю манастыра лічылася цудадзейная ікона Божай Маці Пажайскай, яўленай на палатне. Святы твар Царыцы Нябеснай поўніццаміласэрнасцю і любоўю да пакутнікаў і самотных, што звярталіся да Яе за дапамогаю і заступніцтвам. Ікона мае авальную форму і змяшчаецца ў залачонай раме за левым клірасам саборнага Успенскага храма. Святыя шаты Багародзіцы, кароны-венчыкі Яе і Дзіцяткі Хрыста зроблены з металічнай масы.

Лічыцца, што Пажайская ікона надзвычай старажытная, была даслана з Рыма Папаю Аляксандрам VII ў падтрымку заснавальніку Пажайскага манастыра вялікаму канцлеру ВКЛ Хрыстафору Жыгімонту Пацу.

Вера ў цудадзейныя ацаленні і дапамогу ўвесь час жылі ў сэрцах беларускіх і балтыйскіх вернікаў. У час багародзічных святаў шматлікія багамольцы (праваслаўныя, раскольнікі, католікі) сцякаліся да іконы Божай Маці Пажайскай16.

Як сцвярджаюць сучасныя экзэгеты, "ва ўсе часы складаная і цяжкая духоўная вайна сапраўднай царквы Хрыстовай у свеце17, калі ад воя патрабуецца быць мужным і дужым.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.