Цудадзейныя іконы Беларусі

                                                           * * *
Лік іконы, прыгожы ці знясілены, малады ці старэчы, нясе свету ачышчэнне ад грахоўі жарсцей душы, ад гардыні і чалавечай самасці. Ён не партрэт, а люстра духоўнага стану вобраза. У значнай ступені гэта і подзвіг душы мастака. Кананічная форма, па словах а. Паўла Фларэнскага, дапамагала вышліфавацца майстэрству іканапісца, давала творчай энергіі духоўны падмурак.

Старабеларускія іканапісцы былі сапраўднымі духавідцамі.

Кампазіцыя іконы будавалася з улікам зваротнай перспектывы: усе лініі сыходзяцца перад іконай у сэрцы верніка, што моліцца святыні,а не за жывапісным палатном,як у свецкіммастацтве. Такім чынам, кожны вернік у храме быў усыноўленым у Госпадзе цэнтрам Сусвету.

Ікона была пазбаўлена натуралізму і экзальтацыі, кожны колер нёс пэўны сэнсавы змест. Старабеларускія пісьменнікі, асабліва Лазар Барановіч, заўсёды ўслаўлялі вясёлку як сімвал духоўнага хараства Бога, бацькоўскага клопату пра Сусвет. Сусальнае золата німбаў святых нябачна ахоўвала вернікаў таямнічым заступніцтвам нябачных ангельскіх чыноў, святлом Фавора. У іерархіі жывапісу іканаграфічнага чырвоны колер адзнака царскай велічы Бога Айца, жоўты праслаўленне выбаўляльных пакутаў Бога Сына, блакітны чысціня Святога Духа, імкненне Сусвета да Бога, зялёны колер сімвалізаваў сузіральную гармонію духоўнага спакою хрысціяніна, шлях ад Страха Божага да Здабыцця Святой Праўды.              
Высокая культура беларускага Сярэднявечча, вядома, не магла ўзнікнуць на пустым месцы. Узвышэнне на этнічную арэну выдатных дзеячаў, архетыповых постацей нацыянальнай гісторыі мела пад сабой нарыхтаваную глебу.

Прадвызначылася гэта найвышэйшымі духоўнымі запатрабаваннямі этнасу, з вялікай прагай і рэўнасцю ўспрыняўшага хрысціянства з рук найадметнай па падзвіжніцкім узроўні, узбагачанай патрыстычнымі заваёвамі візантыйскай традыцыі.

Асяродкамі, якія ўзнялі хвалю фенаменальнага славянскага духоўна-культурнага Адраджэння, як звычайна для Сярэднявечча,  былі манастыры, вельмі ўплывовыя брацтвы з іх асветніцкімі гурткамі, школамі, надзвычай актыўнымі вернікамі.

Старабеларускае Адраджэнне спрыяла росквіту іканапісання, асабліваму ўшанаванню ікон, духоўнаму росту нацыі

             



1 Дунаев М.М. Своеобразие русской религиозной живописи (ХІІ-ХХ вв.). М., 1997. С. 13.
2 Языкова М.К. Богословие иконы М., 1995. С 88-89.
3 Дунаев М.М. Своеобразие русской религиозной живописи (ХII– ХХвв.). М., 1997. С.14.
4Шалина Т.И Чудотворная Полоцкая икона Божией Матери «Одигитрия», известная как «Эфеская», «Корсунская» и «Торопецкая» // Веснік Беларускага Экзархата. Мн., 1992. № 2 (9). С. 25-32.
5 Галятовский Иоанникий. Новое Небо с новыми звездами. Чернигов, 1677. М., 1997. С.108-111.
6 Карташев А.В. Очерки по истории русской церкви. М., 1991. С. 289;
7 Полный православный богословскій экциклопедическій словарь. М., 1992. С.1711-1712.
8 Бобров Ю.Г. Основы иконографии древнерусской живописи. СПб., 1995. С. 146-149, 171.
9 Крыванос Ф. Крупецкая святыня // Царкоўнае слова, 1993. № 8. С. 1,2.
10 Добротолюбие. М , 1990. Т. 5. С. 193.
11 Святитель Димитрий Ростовский. Уроки благочестия. М., 1997. С. 100—101.
12 Акафист Пресвятой Богородице ради чудотворной Ея иконы, именуемой "Неупиваемая Чаша". Мн., 1993. С. 9—10.
13 Акафистник. М., 1994. Т. 2. С. 96-97.
14 Спрадвечная Ахоўніца // Царкоўнае Слова, 1988. № 6. С. 6-7.
15 Сурдегскій Свято-Духовъ монастырь //Полный православный богословский энциклопедический словарь. М., 1992. С. 2133.
16 Пожайскій Успенскій Монастырь // Полный православный богословский энциклопедический словарь. М., 1992. С. 1825).
17 Православное чтение. Московская Патриархия. М., 1990. № 7. С. 2.
18 Спрадвечная Ахоўніца // Царкоўнае Слова. 1998. № 6. С. 7.
19 Акафист Пресвятой Богородице в честь иконы Ея, именуемой «Целительница». М., 1997.С, 2.
20 Православный церковный календарь за 1995 г. Могилев, 1994. С. 140.
21 Благадатны шлях //Минские Епархиальные Ведомости М., 1997. № 3 (42). С. 60-61.
22 Спрадвечная Ахоўніца // Царкоўнае слова. 1998. № 6. С. 7.
23 Трубецкой Е.Н. Избранное. М., 1995.С. 368.
24 Акафистник. Нижний Новгород, 1995. Кн. 2. С.21– 23.
25 Минская икона Божіей Матери. Полный православный богословскій энциклопедическій словарь. М., 1992. Т. 2. С. 1570.
Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.