Беларускі праваслаўны каляндар на 2004 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 2004 годТрадыцыя ўшанавання святых заўсёды была неад’емнай рысай духоўнага жыцця беларускага народа. У 2004 г. спаўняецца 20 гадоў з часу ўсталявання Сабора Беларускіх Святых. З 1984 г. па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Пімена святкаванне правіцца ў 3-ю Нядзелю пасля Пяцідзесятніцы.

У апошнія гады па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта багасловамі і царкоўнымі гісторыкамі вядуцца доследы па гісторыі святасці ў Беларусі. У выніку лік Сабора Беларускіх Святых папоўніўся і цяпер складае 54 імені. Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў рашэнне служыць ва ўсіх храмах Усяночнае Трыванне ў дзень памяці кожнага беларускага святога. У раздзеле Календара «Святыя зямлі Беларускай» мы працягваем друкаваць жыццяпісы беларускіх святых.

У мінулым годзе працягвалася праца над перакладам богаслужэбных тэкстаў на беларускую мову. У Календары змешчана «Паследаванне да Прычашчэння» з дапаўненнем адпаведнымі малітвамі ў перакладзе на беларускую мову кандыдата багаслоўя протаіерэя Сергія Гардуна.

Раздзел «Рэлігійныя дзеячы ХІХ стагоддзя» пазнаёміць чытачоў з жыццём і архіпастырскім служэннем праасвяшчэннага Антонія (Зубко; 1840—1848 ), архіепіскапа Мінскага і Бабруйскага.

Дададак да каляндара:

Паследаванне да Святога Прычашчэння Бажэственнай Тайны Цела і Крыві Хрыстовых

Святыя зямлі Беларускай:

Свяціцель Гаўрыіл (Гарадкоў), архіепіскап Разанскі
Свяшчэннамучанік Серафім (Шахмуць)
Свяшчэннамучанік Нікіфар (Кантакузен)
Свяшчэннамучанік Паўлін, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі
 

Рэлігійныя дзеячы ХІХ стагоддзя:

Архіепіскап Мінскі і Бабруйскі Антоній (Зубко)

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.