Беларускі праваслаўны каляндар на 2005 год

 Беларускі праваслаўны каляндар на 2005 годУ 2005 годзе спаўняецца 1000 гадоў з часу заснавання Тураўскай епархіі, якая разам з Полацкай кафедрай стала апорай для распаўсюджвання і ўмацавання Праваслаўя на беларускіх землях. Асветніцкія традыцыі, запачаткаваныя свяціцелем Кірылам Тураўскім і прападобнай Еўфрасінняй Полацкай, знаходзяць працяг і развіццё ў розных формах сучаснага царкоўнага і грамадскага жыцця. Сёлета ўжо адзінаццаты раз па гарадах і вёсках Беларусі была пранесена лампада з благадатным агнём ад Гроба Гасподняга. Гэтая навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” завяршыла свой шлях у старажытным Тураве, засведчыўшы пераемнасць духоўнай традыцыі.

Змест “Беларускага Праваслаўнага Календара” ў пэўнай меры адлюстроўвае сучасны стан царкоўнага асветніцтва. Працягваецца работа над перакладам богаслужэбных тэкстаў на беларускую мову. У Календары змешчаны «Малітвы падзякі пасля Святога Прычашчэння» ў перакладзе на беларускую мову кандыдата багаслоўя протаіерэя Сергія Гардуна.
У раздзеле «Рэлігійныя дзеячы ХХ стагоддзя» змешчаны ўспаміны архіепіскапа Афанасія (Мартаса; 1904—1983 ), 100-годдзе нараджэння якога адзначалася нядаўна. Ён з’яўляецца аўтарам вядомай кнігі «Беларусь в исторической государственной и церковной жизни», якая ўжо двойчы перавыдавалася ў Беларусі.

На працягу апошняга дзесяцігоддзя актывізаваўся працэс распрацоўкі беларускай рэлігійнай лексікі. Гэта звязана з рэгулярным правядзеннем у некаторых храмах беларускамоўных богаслужэнняў, з узрастаннем колькасці публікацый адпаведнай тэматыкі, а таксама перакладаў багаслоўскіх, літургічных, царкоўна-гістарычных тэкстаў. Першай спробай сістэматызаваць і ўнармаваць назапашаны лексічны матэрыял для царкоўнага ўжытку і з’яўляецца Кароткі царкоўнаславянска-беларускі рэлігійны слоўнік, падрыхтаваны пад рэдакцыяй Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Дададак да каляндара:

Малітвы падзякі Пасля святога Прычашчэння


Рэлігійныя дзеячы ХХ стагоддзя (Архіепіскап Афанасій Мартас (1904–1983))

На ніве Хрыстовай
Епіскап Віцебскі (1942–1946)
Кіраванне Навагрудскай епархіяй
Шлях на чужыну

Уступ да царкоўнаславянска-беларускага рэлігійнага слоўніка
Кароткі царкоўнаславянска-беларускі рэлігійны слоўнік

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.