Беларускі праваслаўны каляндар на 2006 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 2006 год2005 год азнаменаваўся стварэннем новай, адзінаццатай па ліку епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы — Бабруйскай, якая была вылучана з Магілёўскай епархіі для паляпшэння кіраўніцтва прыходамі і ажыўлення царкоўнага жыцця. Правячым архіерэем новастворанай епархіі прызначаны епіскап Пётр (Карпусюк) з тытулам Бабруйскі і Быхаўскі. Новая епархія распаўсюджваецца на тэрыторыю Асіповіцкага, Бабруйскага, Быхаўскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці.

Сёлета ўрачыста адзначаецца 1000-годдзе Тураўскай епархіі, адной з найбольш старажытных у Беларусі. З асаблівай урачыстасцю святкуецца і глыбока ўшаноўваецца памяць тураўскіх святых — свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція, прападобнага Марціна-затворніка. У «Беларускім Праваслаўным Календары» змешчана Жыціе святога Кірыла, напісанае невядомым агіёграфам у канцы XII ст., і творы Кірыла Тураўскага — «Залатавуста, які ярчэй за іншых ззяў на Русі» — у перакладзе на беларускую мову Аляксея Мельнікава.

У рубрыцы «Рэлігійныя дзеячы ХХ стагоддзя» прадстаўлена асоба выдатнага царкоўнага і грамадскага дзеяча Вячаслава Багдановіча (1878–1941?), які сёння амаль забыты, а ў 1920–1930-я гады лічыўся адным з найбольш аўтарытэтных лідэраў у справе абароны рэлігійных і нацыянальных правоў беларусаў у Польшчы, вядомы быў таксама як публіцыст і літаратар.

Матэрыял рубрыкі «Па святых месцах Беларусі» прадстаўляе найбольш значныя мясціны, звязаныя з гісторыяй і сучасным днём Праваслаўя на Брэстчыне. Ён можа быць шляхаводнікам для ўсіх тых, хто збіраецца ў паломніцтва па родных святынях.

Дададак да каляндара:

СВЯТЫЯ ЗЯМЛІ  БЕЛАРУСКАЙ

Свяціцель Кірыл, епіскап Тураўскі (каля 1113–пасля 1190)

Памяць святога айца нашага Кірыла, епіскапа Тураўскага*

Слова святога Кірыла аб кніжным чытанні і навуцы

Павучанне Кірыла манаха вельмі карыснае

Прытча Кірыла, мнагагрэшнага манаха, пра душу чалавечую і пра цела, і пра парушэнне Божых Запаведзей, і пра ўваскрашэнне чалавечага цела, і пра будучы суд, і пра пакуту


РЭЛІГІЙНЫЯ ДЗЕЯЧЫ ХХ СТАГОДДЗЯ

Дзеля Царквы і Бацькаўшчыны: В.В. Багдановіч (1878–1941?)

Вячаслаў Багдановіч "Царкоўнаславянская мова як мова богаслужбовая"

 

ПА СВЯТЫХ МЕСЦАХ БЕЛАРУСІ

Духоўныя святыні Брэсцкай епархіі

 

 

 

 

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.