Павучанне Кірыла манаха вельмі карыснае

Калі чалавек прагне і жадае дзеля Хрыста, то на нябёсах ён узбагаціцца і натоліцца міласцю Божай і райскімі стравамі. Калі хто смуткуе тут, абгавораны і зняслаўлены, зганьбаваны і выгнаны за праўду, — анёлы на нябёсах таго ўшануюць, і з праведнікамі будзе ён радавацца і весяліцца. Калі чалавека тут ненавідзяць і б’юць за Хрыстова імя, — таго ўзлюбіць Айцец Усявышні на нябёсах, і будзе той радавацца з ангеламі і спачываць у раі.

Але зацяты п’яніца і нікчэмны абжорца дарма будзе прагнуць і жадаць райскай ежы. Калі хто быў тут неміласэрны, не даў прытулку вандроўніку і не злітаваўся над бедным — той ад Бога на небе міласці не атрымае, і не прымуць ангелы яго ў Царства Нябеснае. Калі чалавек блуд учыняў і пералюбы — там не ўбачыць ён аблічча Божага і не атрымае Нябеснага Царства, а зрынуты будзе ў вогненную раку. Калі не пакаюцца ад усяго сэрца з верай і плачам тыя, хто ў гэтым жыцці грашыў непатрэбна, тых асудзяць няўмольна ў дзень Страшнага судзішча. Гора будзе ўсім тым, хто не трымаўся кніжнай мудрасці і накaзаў духоўных бацькоў; гора тым, хто пад гульні і скокі ўпіваўся віном; гора будзе дударам і гора тым, хто іх слухаў, бо гэта ўзвялічвае д’ябла, а хрысціян усіх губіць.

Пераклаў А. Мельнікаў

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.