Беларускі праваслаўны каляндар на 2007 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 2007 годУ пачатку 2006 года мы сталі сведкамі і ўдзельнікамі вялікай царкоўнай урачыстасці — праслаўлення ў ліку святых угодніцы Божай блажэннай Валянціны Мінскай. Зноў і зноў чалавекалюбны Гасподзь яўляе міласць Сваю народу зямлі Беларускай, даючы нам нябесную апякунку і малітвеніцу за спасенне наша і духоўнае прасвятленне народа Божага ў Беларусі. Блажэнная Валянціна ў цяжкія часы агульнага бязвер’я, калі Царкву гналі і храмы разбуралі, захоўвала ў храме душы сваёй неацэнны скарб веры, памнажала гэты скарб, перадаючы яго людзям і запальваючы любоўю Божай людскія сэрцы. Праслаўленне святой угодніцы Божай адбылося праз 40 гадоў пасля яе спачыну. Дзень 6 лютага цяпер з’яўляецца днём яе царкоўнай памяці.

Змест раздзела «Праваслаўныя святы» сведчыць пра тое, што беларускі народ спрадвеку быў народам глыбока рэлігійным, шанаваў свае святыні і святы. Царкоўны і народны календары адлюстроўваюць розныя бакі жыцця народа, таму іх нельга супрацьпастаўляць. Бо, з аднаго боку, прыхільнікі народнай традыцыі схільныя абвінавачваць Хрысціянства ў тым, што яно «прыстасавала» спрадвечныя народныя святы да сваіх патрэбаў. І наадварот, у царкоўным асяроддзі часта пануе погляд на народную традыцыю як на выразна язычніцкую, якую трэба выкараняць. І той, і другі погляды крайне абсалютызаваныя.

У беларускай традыцыі, як і ў традыцыях іншых народаў, безумоўна быў замацаваны яшчэ з дахрысціянскіх часоў пэўны вопыт рэлігійнага жыцця. З прыняццем Хрысціянства гэты вопыт сутнасна пераўтварыўся, а адпаведныя фальклорныя і абрадавыя формы напоўніліся новым сэнсам. У выніку тысячагадовага вопыту рэлігійнага жыцця, якое непарыўна знітавалася з культурай і побытам беларускага народа, мы маем нашу багатую і разнастайную народную традыцыю. Разам з хрысціянскімі святынямі мы абавязаны захоўваць і шанаваць яе як дар услаўлення Тварца, перададзены нам продкамі.

У рубрыцы «Па святых месцах Беларусі» Каляндар працягвае знаёміць сваіх чытачоў са святынямі роднага краю, прадстаўляючы найбольш значныя мясціны, звязаныя з гісторыяй і сучасным днём Праваслаўя на Віцебшчыне. Мэта публікацыі – заахвоціць моладзь, людзей рознага ўзросту не толькі да паломніцтваў па родных святынях, але і да працы па адраджэнні забытага і страчанага.

Дадатак да каляндара:

ПРАВАСЛАЎНЫЯ СВЯТЫ І НАРОДНЫ КАЛЯНДАР

Светлае Хрыстова Уваскрасенне — Пасха (Вялiкдзень) 8 красавiка (дата рухомая)

Масленiца, з 12 лютага (дата рухомая)

Радаўнiца (Радаўнiцкiя Дзяды) (дата рухомая)

ДВУНАДЗЕСЯТЫЯ ПЕРАХОДЗЯЧЫЯ СВЯТЫ:

Уваход Гасподнi ў Iерусалiм (Вербная нядзеля, Вербнiца), 1 красавiка (дата рухомая)

Узнясенне Гасподняе, 17 мая (дата рухомая)

Дзень Святой Троiцы — Пяцiдзесятнiца (Сёмуха), 28 мая (дата рухомая)

ДВУНАДЗЕСЯТЫЯ НЕПЕРАХОДЗЯЧЫЯ СВЯТЫ

Ражджаство Госпада Бога i Спасіцеля нашага Iiсуса Хрыста, 7 студзеня

Каляды

Першая Куцця (Посная, Бедная), 6 студзеня

Калядны Мясаед, 7 студзеня

Другая Куцця (Мясная, Багатая, Скаромная), Шчодры вечар (Святы вечар, Шчадруха, Шчодрык), Новы год паводле старога стылю, 13 студзеня

Трэцяя Куцця (Апошняя, Галодная, Вадапосная), 18 студзеня

Хрышчэнне Госпада Бога i Спасіцеля нашага Iiсуса Хрыста — Святое Богаяўленне (Вадохрышча), 19 студзеня

Стрэчанне Госпада нашага Iiсуса Хрыста (Грамнiцы), 15 лютага

Дзяды (Зiмовыя, Масленыя, Стрэчанскiя), (дата рухомая)

Благавешчанне Прасвятой Багародзiцы, 7 красавiка

Праабражэнне Госпада Бога i Спасіцеля нашага Iiсуса Хрыста, 19 жнiўня

Першы Спас (Макавей), 14 жнiўня

Другi Спас (Яблычны), 19 жнiўня

Успенне Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзiцы і Вечнадзевы Марыі, 28 жнiўня

Трэцi Спас (Хлебны), 29 жнiўня

Нараджэнне Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзiцы i Вечнадзевы Марыi, 21 верасня

Уздзвiжанне Пачэснага i Жыватворнага Крыжа Гасподняга, 27 верасня

Увядзенне ў храм Прасвятой Уладычыцы нашае Багародзiцы i Вечнадзевы Марыi, 4 снежня

ВЯЛІКІЯ СВЯТЫ (НЕПЕРАХОДЗЯЧЫЯ)

Абрэзанне Гасподняе i памяць свяціцеля Васiлiя Вялiкага, 14 студзеня

Нараджэнне слаўнага Прарока, Прадцечы i Хрысцiцеля Гасподняга Iаана, 7 лiпеня

Купалле, 6 лiпеня

Слаўных i ўсяхвальных першавярхоўных апосталаў Пятра i Паўла, 12 лiпеня

Усекнавенне галавы Прарока, Прадцечы i Хрысцiцеля Гасподняга Iаана, 11 верасня

Пакроў Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзiцы i Вечнадзевы Марыi (Пакрова), 14 кастрычнiка

Змiтраўскiя Дзяды

Сарака Севасційскіх мучанікаў (Саракi), 22 сакавiка

Свята велікамучаніка і пераможца Георгія (Юр’е вясновы), 6 мая

Перанясенне мошчаў свяціцеля і цудатворца Нікалая (Мiкола вясновы), 22 мая

Прарока Іліі (Iлля), 2 жнiўня

Асвячэнне царквы ў гонар велікамучаніка Георгія ў Кіеве (Юр’е зiмовы), 9 снежня

Свяціцеля Нікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх, цудатворца (Мiкола зiмовы), 19 снежня


ПА  СВЯТЫХ  МЕСЦАХ  БЕЛАРУСІ. ДУХОЎНЫЯ СВЯТЫНІ ВІЦЕБСКАЙ ЕПАРХІІ

Духоўныя святыні Віцебскай епархіі

 

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.