Праваслаўныя святы і народны каляндар

Гадавое кола жыцця хрысцiянiна запоўнена духоўнай працай выканання Запаведзяў Гасподнiх i паняццю пра важнейшыя падзеi святога, збавіцельнага жыцця Госпада нашага Iiсуса Хрыста.

Найвялiкшым хрысцiянскiм святам з’яўляецца Пасха — Светлае Хрыстова Уваскрасенне (Вялiкдзень) — 8 красавіка 2007 года.

На працягу года адзначаецца яшчэ 12 галоўных свят у гонар Госпада нашага Iiсуса Хрыста i Божае Мацi. Яны называюцца двунадзесятымi. Некаторыя з iх залежаць ад зменлiвага часу святкавання Пасхi i таму маюць назву пераходзячых. Тыя, што святкуюцца ў пастаянныя днi, носяць назву непераходзячых. Акрамя двунадзесятых, Праваслаўная Царква адзначае яшчэ некалькі свят, названых вялiкiмi.

* * *

Праваслаўныя святы ў беларусаў маюць пэўныя народныя традыцыі святкаванняў, уключаюць вопыт жыццёвых назіранняў і непасрэдную сувязь з ладам жыцця, побытам, аграрнымі клопатамі. Святая Царква не адмаўляе народных традыцый, якія не парушаюць чысціні думак і пачуццяў сучаснага хрысціяніна, не пярэчаць сэнсу шматвяковых царкоўных усталяванняў.

ДВУНАДЗЕСЯТЫЯ ПЕРАХОДЗЯЧЫЯ СВЯТЫ
(даты іх святкавання ў 2007 годзе)
Уваход Гасподнi ў Iерусалiм (Вербная нядзеля, Вербнiца) — 1 красавiка
Узнясенне Гасподняе (Ушэсце) — 17 мая
Дзень Святой Троiцы. Пяцiдзесятнiца (Сёмуха) — 28 мая

ДВУНАДЗЕСЯТЫЯ НЕПЕРАХОДЗЯЧЫЯ СВЯТЫ
Ражджаство Хрыстова (Раство, Каляды) — 7 студзеня
Хрышчэнне Гасподняе. Богаяўленне (Вадохрышча) — 19 студзеня
Стрэчанне Гасподняе (Грамнiцы) — 15 лютага
Благавешчанне Прасвятой Багародзiцы — 7 красавiка
Праабражэнне Гасподняе (Спас) — 19 жнiўня
Успенне Прасвятой Багародзiцы (Вялікая Прачыста) — 28 жнiўня
Нараджэнне Прасвятой Багародзiцы (Другая Прачыста) — 21 верасня
Уздзвiжанне Крыжа Гасподняга — 27 верасня
Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзiцы — 4 снежня

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.