Уваход Гасподнi ў Iерусалiм (Вербная нядзеля, Вербнiца), 1 красавiка (дата рухомая)

Уваход Гасподнi ў Iерусалiм (Вербная нядзеля, Вербнiца), 1 красавiка (дата рухомая)Святкаванне Уваходу Гасподняга ў Iерусалiм прысвечана ўспамiну вядомай евангельскай падзеi, калi Iiсус Хрыстос прыйшоў у галоўны горад старажытнай Палесціны, каб перанесцi пакуты і смерць на Крыжы.

Евангелiст Iаан апiсвае ўрачыстае вiтанне Яго: “…мноства народу, якія прыйшлі на свята, пачуўшы, што Iiсус iдзе ў Iерусалiм, узялi пальмавыя галiны, выйшлi насустрач Яму i ўсклiкалi: “Асанна! Благаславёны Той, Хто прыходзіць у iмя Гасподняе, Цар Iзраiлеў!” (Iн. 12,13). Вось чаму ў гэты дзень здаўна iснаваў звычай прыходзіць у царкву з вярбой, таму i свята называецца Вербнай нядзеляй, народная назва — Вербніца. I мы, трымаючы ў руках расквiтнелыя галiнкi, сустракаем Збавiцеля як Пераможцу смерцi.


* * *

Галiнкам вярбы, асвячоным у храме на свята Уваходу Гасподняга ў Iерусалiм, народ надае гаючую ўласцiвасць. З даўнiх часоў лiчыцца, што праз непасрэдны дотык пры дапамозе такiх галiнак можна перадаць здароўе i моц. У некаторых мясцiнах, вiншуючы з Вербнiцай, “сцёбаюць” адзiн аднаго асвячонымi галiнкамi, зычаць здароўя. Галiнкi на працягу года захоўваюць у хаце, iмi ўпрыгожваюць іконы, выганяюць жывёлу на першы выпас, кладуць на магiлы блiзкiх людзей. Такiм чынам, асвячоная на дзень Уваходу Гасподняга ў Iерусалiм вярба адыгрывае ў жыццi чалавека пэўную ролю. Але неабходна, каб абрады, звычаi гэтага святкавання не трацiлi рэлiгiйна-царкоўнага сэнсу.

Вербная нядзеля — апошняя нядзеля перад Вялiкаднем.

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.