Ражджаство Госпада Бога i Спасіцеля нашага Iiсуса Хрыста, 7 студзеня

Ражджаство Госпада Бога i Спасіцеля нашага Iiсуса Хрыста, 7 студзеняЗбавiцель свету, Гасподзь наш Iiсус Хрыстос, нарадзiўся ад Прачыстай Дзевы Марыi падчас праўлення рымскага iмператара (кесара) Актавiяна Аўгуста. Паводле загада кесара, у iмперыi праводзiўся ўсенародны перапiс. Палесцiна, якая была пад уладай цара Iрада, таксама падначальвалася Рыму, таму ўсе яе жыхары, згодна са звычаем, павiнны былi адправiцца ў вызначаныя кожнаму калену, племенi i роду прабацькоўскiя мясцiны, каб унесцi свае iмёны ў спiс рымскiх падданых. Дзева Марыя i заручаны з ёю праведны Iосiф былi з роду цара Давiда i пайшлi з Назарэта ў Давiдаў горад Вiфлеем. Гарады гэтыя i цяпер можна знайсцi на карце Палесцiны. З прычыны сваёй беднасцi i вялiкай колькасцi народу ў горадзе яны не змаглi спынiцца ў гасцiнiцы i вымушаны былi размясцiцца ў пячоры, куды пастухi ў непагадзь заганялi статак. У такiх абставiнах, не маючы не толькi зямной велiчы, але і звычайных умоў, Прасвятая Дзева, ахiнутая Духам Святым, нарадзiла Богадзiця. Яна спавiла Яго i паклала ў яслi, прызначаныя для кармлення жывёлы.

Першымi дазналiся пра Нараджэнне Збавiцеля вiфлеемскiя пастухi. Раптам з’явiўся перад iмi Ангел Божы i святло Гасподняе азарыла iх, яны ж разгубiлiся. Ангел сказаў iм: “Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялiкую радасць, якая будзе ўсiм людзям. Цяпер нарадзiўся вам у горадзе Давiдавым Збавiцель, Хрыстос Гасподзь. I вось вам знак, па якiм вы пазнаеце Яго: вы знойдзеце спавiтае Дзiця ў яслях”. I толькi Ангел сказаў гэта пастухам, як нечакана з’явiлася з iм мноства воiнства нябеснага, спяваючы: “Слава ў вышнiх Богу, i на зямлi мiр, у людзях добрая воля”. Калi Ангелы знiклi, пастухi сказалi адзiн аднаму: “Хадзем у Вiфлеем i паглядзiм, што там здарылася!”. Яны прыйшлi ў пячору i ўбачылi Марыю, Iосiфа i Дзiця, што ляжала ў яслях.

Пакланiўшыся Дзiцяцi, пастухi расказалi, што iм было пра Яго абвешчана. Марыя ж захоўвала ўсе словы iх ў Сваiм сэрцы. Пасля гэтага пастухi вярнулiся да сваiх статкаў, услаўляючы Бога за ўбачанае i пачутае.

Згодна са старазапаветным законам, на восьмы дзень пасля нараджэння Дзiцяцi Мацi Яго з Iосiфам далi Яму iмя Iiсус, як было ўказана Дзеве Марыi Госпадам праз Ангела (Iiсус азначае “Збавiцель”, Хрыстос азначае “Божы пасланец”, “Месiя”). Услед за гэтым прыйшлi з усходу ў Iерусалiм мудрацы i пачалi пытацца: “Дзе народжаны Цар iудзейскi? Бо мы бачылi зорку Яго на ўсходзе i прыйшлi пакланiцца Яму”. Калi дазнаўся пра гэта цар Iрад, то надта ўсхваляваўся, бо думаў, што нованароджаны Цар з цягам часу адбярэ ў яго пасад. Ён сабраў першасвятароў i вучоных-кнiжнiкаў i запытаўся: “Дзе нарадзiўся Хрыстос?”. Тыя адказалi: “У Вiфлееме, як прадказана прарокам Мiхеем”. Тады Iрад, сабраўшы мудрацоў, выведаў у iх час з’яўлення зоркi i сказаў iм: “Iдзiце, даведайцеся пра Дзiця, і калі знойдзеце, то паведамце мне, каб i я пайшоў і пакланiўся Яму” (Мф. 2, 1-9). Сам жа надумаў загубiць Iiсуса. Мудрацы падалiся ў Вiфлеем следам за зоркаю, якая рухалася перад iмi i прывяла да месца, дзе было Дзiця. Яны ўвайшлi ў пячору, убачылi Дзiця i Мацi Яго, пакланiлiся i паднеслi Яму сiмвалiчныя дары: золата як Цару, ладан як Богу i смiрну як прысуджанаму да пакарання смерцю. Атрымаўшы ў сне папярэджанне ад Бога не вяртацца да Iрада, вешчуны падалiся ў сваю краiну кружным шляхам.

Святкаванне Нараджэння Хрыстовага было ўведзена Царквой ў IV стагоддзi i вызначаецца вялiкай урачыстасцю. Да святкавання праваслаўныя вернiкi рыхтуюцца саракадзённым перадсвяточным постам (28 лiстапада — 6 студзеня), якi мае народную назву Пiлiпаўка. Пярэдадзень свята, названы Сачэльнiкам, праводзiцца ў асаблiва строгiм посце. Ежу пачынаюць ужываць увечары са з’яўленнем на небе першай зоркi.

Калядныя святы (“Святкi”) працягваюцца з 7 па 17 студзеня. У гэтыя днi дазваляецца нават па серадах i пятнiцах ужываць скаромнае.

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.