Каляды

Каляды (ад лац. “calendae”, што азначае першы дзень кожнага месяца, цi ад слова “кола”) — зiмовае свята. Асноўны духоўны сэнс яго — падзея Нараджэння Госпада Бога i Спаса нашага Iiсуса Хрыста — звязаны з ладам жыцця беларуса, яго побытам, аграрнымi вымогамi. У гадавым каляндарным коле свята атаясамлiваецца з зiмовым сонцастаяннем, паваротам часу на лета. Са старажытных часоў дбайнаму гаспадару Каляды нясуць добрыя спадзяваннi на ўраджай, на лепшае жыццё.

На працягу ўсiх Каляд з дня ў дзень паўтараюцца народныя абрады, звычаi, забавы, гульнi i нават варажба. Бясспрэчна, шмат непрымальнага тут для адукаванага чалавека, для хрысцiянiна. Не разгул i гучныя свецкiя забавы робяць свята Хрыстова прыемным i радасным для нас, а суцяшальная слодыч Божай ласкi, што даруецца толькi тым, хто ўхiляецца ад усяго, чым зневажаецца любоў Божая, чым абражаецца святое iмя Хрыста, чым парушаецца святасць вялiкай падзеi Нараджэння Госпада.

З даўнiх часоў у славян iснавалi звычаi пераапранацца, рыхтаваць маскi, вадзiць карагоды, палiць вогнiшчы, варажыць i iнш. З распаўсюджаннем хрысцiянства гэтыя язычнiцкiя абрады былi пераасэнсаваны, яны перайначылiся, утварылiся новыя, на хрысцiянскай аснове. Каляды — гэта пераважна “святыя днi”. Таго, што не адпавядае iх святасцi, не павiнна быць! У канцы XVII стагоддзя патрыярх Iаакiм, апiсваючы маскоўскiя Святкi, абураецца тым, што “мужiе съ женамi i девками ходять по улицамъ и къ бесовскимъ песнямъ многiя сквернословiя присовокупляютъ, и плясанiя творять на разженiе блудныхъ нечистотъ, преобразующееся въ неподобныя отъ Бога созданiя, образъ человеческiй пременяюще, православныхъ христiанъ прельщаютъ”. Што тычыцца варажбы, дык да яе Царква ставiцца вельмi адмоўна i рашуча забараняе. У 61-м правiле Шостага Усяленскага Сабора гаворыцца: “Предающiеся волшебникамъ, или другимъ подобнымъ, дабы узнати отъ нихъ, что восхотятъ имъ открыти, согласно съ прежними отеческими о нихъ постановленiями, да подлежатъ правилу шестилетней епитимiи. (Епітым’я — пакаранне). Той же епитимiи надлежитъ подвергати и техъ, кои произносятъ гаданiя о счастiи, о судьбе, а равно и такъ именуемыхъ, обаятелей, делателей предохранительныхъ талисмановъ и колдуновъ…”. Сучасная святочная варажба хоць i пачынаецца iншы раз жартам, але завяршаецца вялiкай шкодаю для душы. Бог утоiў ад нас будучае. Хто безразважна намагаецца адкрыць заслону будучага варажбою, той iдзе супраць Бога, той верыць не ў сiлу Божую, а ў ерась. Сапраўдны хрысцiянiн павінен памятаць, што толькi ў надзеi на Бога, у глыбокай адданасцi i пакоры Яго святой волi — наша суцяшэнне, наша моц i наша шчасце i што варажба аддаляе ад нас мiласэрнасць i дапамогу Божую. Занятак ёю ў святыя днi слаўлення народжанага Збаўцы ёсць акрамя ўсяго зневажанне святасцi гэтых дзён.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.