Хрышчэнне Госпада Бога i Спасіцеля нашага Iiсуса Хрыста — Святое Богаяўленне (Вадохрышча), 19 студзеня

Хрышчэнне Госпада Бога i Спасіцеля нашага Iiсуса Хрыста — Святое Богаяўленне (Вадохрышча), 19 студзеняКалi Iiсусу Хрысту споўнiлася трыццаць гадоў (у гэтым узросце старазапаветныя свяшчэннікі пачыналі выконваць свае абавязкi), настаў час Яго адкрытага служэння выратаванню людзей. Ён прыйшоў да Iаана Прадцечы, якi хрысцiў народ у рацэ Iардан, i таксама папрасiў хрышчэння. Уражаны веліччу Божаю, Iаан сказаў Яму: “Мне трэба ад Цябе хрысцiцца, а Ты прыходзiш да мяне?”. Але Iiсус адказаў: “Дапусці цяпер, бо так належыць нам здзейсніць усякую праўду”. Iаан паслухаўся i хрысцiў Яго. Пасля таго як Iiсус Хрыстос, хрысцiўшыся, выходзiў з вады i малiўся, Iаану дадзена было ўбачыць, што нябёсы расхiнулiся i Дух Божы ў выглядзе голуба сышоў на Iiсуса. Пры гэтым з нябёс пачуўся голас: “Гэта Сын Мой Узлюблены, Якога Я ўпадабаў” (Мф. 3, 17).

Свята Хрышчэння называецца таксама Богаяўленнем, бо ў гэты дзень Бог явіў Сябе свету ў Прасвятой Троiцы (Айцец, Сын, i Святы Дух). Бог Айцец абвясцiў з нябёс пра Сына, Сын хрысцiўся ад святога Прадцечы Гасподняга Iаана, Дух Святы сышоў на Сына ў выглядзе голуба.

Будучы бязгрэшным, Iiсус Хрыстос не меў патрэбы ў хрышчэннi як у ачышчэннi ад асабiстых грахоў, аднак Сваiм Хрышчэннем, як гаворыцца ў царкоўных песнапеннях, “патапiў у водах Iардана грахi ўсяго свету” i асвяцiў ваду.

Асаблiвасцю свята Хрышчэння Госпада з’яўляюцца два вялiкiя водаасвячэннi. Першае з iх адбываецца напярэдаднi свята, 18 студзеня, у храме, а другое — 19 студзеня, у дзень самога свята, пасля Літургіі і хрэснага ходу, пад адкрытым небам на рэках, крыніцах i ў студнях.

Хрышчэнская святая вада называецца агiясмай (грэч. — асвячоная), гэта — вялiкая царкоўная святыня. З даўнiх часоў гэтая вада прызначаецца, у прыватнасцi, для тых, хто з розных прычын пазбаўлены святога Прычасця.

* * *

Вадохрышчам завяршаюцца Калядныя святкаваннi. Абноўленыя духоўна падзеяй Хрышчэння Гасподняга, мы набываем надзею i спадзяванне на мiласэрнасць Гасподнюю, на працяг нашага дабрадатнага, праведнага iснавання. Царква, святкуючы Хрышчэнне Гасподняе, мацуе нашу веру ў Святую Троiцу Адзiнасутную i Нераздзельную — Айца Сына i Святога Духа — абуджае пачуццё любовi i вялiкай удзячнасцi да Госпада, запаведуе нам ачышчэнне душ i сэрцаў.

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.