Праабражэнне Госпада Бога i Спасіцеля нашага Iiсуса Хрыста, 19 жнiўня

Праабражэнне Госпада Бога i Спасіцеля нашага Iiсуса Хрыста, 19 жнiўняСвята Праабражэння Гасподняга звязана з наступнай евангельскай падзеяй. Незадоўга да Сваiх пакут Iiсус Хрыстос узяў трох найблiжэйшых вучняў — Пятра, Iакава i Iаана — i ўзышоў з iмi памалiцца на высокую Фаворскую гару. Зрабiў Ён гэта дзеля таго, каб паказаць iм Сваю Божую славу i падтрымаць у iх веру для таго, каб, убачыўшы Яго пакуты, яны не ўсумніліся. Пакуль Збавiцель малiўся, вучнi, стамiўшыся, засыналi. Калi ж яны прачнулiся, то ўбачылi Хрыста ў велiчы i славе: твар Яго ззяў, як сонца, i нават вопратка стала белая i зiхатлiвая. У гэты час явiлiся да Яго два прарокi, Маiсей i Iлiя, i гутарылi з Iм пра пакуты i смерць, якiя Яму належала перацярпець у Iерусалiме. Раптам светлае воблака агарнула вучняў, i яны пачулi голас Бога Айца: “Гэта Сын Мой Узлюблены, Якога Я ўпадабаў. Яго слухайце!” (Мф. 17, 5). Вучнi ўпалi нiц, Iiсус Хрыстос падышоў да iх i сказаў: “Устаньце i не бойцеся”, пасля чаго яны ўбачылi Яго ў звычайным выглядзе. Сыходзячы з гары, Гасподзь загадаў вучням не расказваць пра тое, што яны бачылi, да часу Яго ўваскрасення з мёртвых.

Свята гэта ў народзе называецца Другiм Спасам цi Спасам Яблычным, бо ў гэты дзень у храмы прыносяць для асвячэння яблыкi i iншую садавiну новага ўраджаю.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.