Першы Спас (Макавей), 14 жнiўня

У гэты дзень адбываецца ўшанаванне Жыватворнага Крыжа, Усямiласцiвага Спасіцеля i Прасвятой Багародзiцы. У цэрквах праводзяцца адпаведныя службы і малое водаасвячэнне. З гэтага дня пачынаецца Успенскі пост. Царква ў гэты дзень услаўляе подзвiг сямi святых мучанiкаў Макавеяў, “мужных i вялiкiх духам”.

Спас таксама свята земляробчага календара, прымеркаванае да часу выспявання садавiны, гароднiны (“Спас — усяму час”). Гэта мяжа памiж летнiм i асеннiм цыкламi работ. Спасаў усяго тры. Першы Спас яшчэ завецца ў народзе Макавей. Праводзяцца абрады з макам, яго ядуць, робяць варэнiкi з макам. У асобных мясцовасцях Беларусi са Спаса пачынаюць сяўбу азiмых. На Макавея падкопваюць маладую бульбу i па ёй мяркуюць пра ўвесь ураджай. Пчаляры падглядаюць пчол, выганяюць мёд. Звычайна на Спас буслы адлятаюць у вырай. Калi яны адлятаюць за тыдзень перад святам, гэта прадказвае, што зiма надыдзе раней i будзе марозная, а вясна цяплейшая; калi пасля свята — восень будзе цёплая, зiма позняя, вясна халодная.
I ўсё ж свята не дае гаспадару забыцца, што доўга адпачываць няма калi: “Святы Спасiк, пiльны часiк, папар строiць, жытцо малоцiць”.
Раней на Спас наладжвалiся кiрмашы, прадавалi садавiну, гароднiну, мёд, збожжа, грыбы, скацiну, птушку, рамесныя вырабы.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.