Другi Спас (Яблычны), 19 жнiўня

Самы пашыраны i вядомы ў народзе Спас. Лiчыцца, што да яго нельга есцi яблыкаў, бо яны не паспелi. На Яблычны Спас iх, а таксама iншую садавiну асвячаюць у царкве. Гэты звычай замацаваўся якраз у дзень 19 жнiўня на свята Праабражэння Спасіцеля нашага Iiсуса Хрыста. У царкву прыносяць плады для благаславення ў знак падзякi за атрыманне гэтых пладоў для харчавання чалавека. Святы Iаан Златавуст вучыць: “Земляроб атрымлiвае плады ад зямлi не столькi за сваю працу i руплiвасць, колькi па мiласэрнасцi Бога”.

Звычай асвячэння пладоў мае i пэўнае павучальнае значэнне. Плады, калi яшчэ растуць, маюць не вельмi прывабны выгляд i смак; а, паспяваючы, яны набываюць дасканалую прыгажосць, зусiм ператвараюцца. Так i чалавек, калi ён карыстаецца словам Божым, жыве праведна, паступова духоўна выспявае i, як “пшанiца спелая ў час жнiва”, прымаецца ў жытнiцу Айца Нябеснага.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.