Уздзвiжанне Пачэснага i Жыватворнага Крыжа Гасподняга, 27 верасня

Уздзвiжанне Пачэснага i Жыватворнага Крыжа Гасподняга, 27 верасняСвяткаванне Уздзвiжання Святога i Жыватворнага Крыжа Гасподняга ўсталявана Царквою ў гонар наступнай падзеi. Рымскiя iмператары-язычнiкi намагалiся цалкам знiшчыць памяць пра святыя месцы, дзе пакутаваў за людзей i ўваскрэс Гасподзь наш Iiсус Хрыстос. Iмператар Адрыян загадаў засыпаць зямлёю Галгофу i Гроб Гасподнi. На гэтым штучным узвышшы былi пастаўлены язычнiцкiя iдалы i iм прыносiлi ахвяры. Аднак праз 300 гадоў роўнаапостальны iмператар Канстанцiн Вялiкi пажадаў знайсцi Крыж, на якiм быў распяты Iiсус Хрыстос. Для гэтага ён накiраваў у Iерусалiм сваю мацi, набожную царыцу Елену. Язычнiцкiя капiшчы i статуi тады ў Iерусалiме знiшчылі. Было знойдзена i месца, дзе ў зямлi захавалiся тры крыжы, шыльдачка з надпiсам, зробленым па загаду Пiлата, i цвiкi. Каб дазнацца, на якiм з трох крыжоў быў распяты Збавiцель, Патрыярх Iерусалiмскi Макарый па чарзе паклаў крыжы на нябожчыка. Калi быў пакладзены Крыж Гасподнi, нябожчык ажыў. Хрысцiяне, iх было вялiкае мноства, прыйшлi пакланiцца Святому Крыжу, яны прасiлi Макарыя высока ўзняць Крыж, каб усе мелi магчымасць з глыбокай пашанай пакланiцца Яму. Гэтая ўрачыстая падзея адбылася ў 326 годзе.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.