Увядзенне ў храм Прасвятой Уладычыцы нашае Багародзiцы i Вечнадзевы Марыi, 4 снежня

Увядзенне ў храм Прасвятой Уладычыцы нашае Багародзiцы i Вечнадзевы Марыi, 4 снежняУвядзенне ў храм Прасвятой Багародзiцы адбывалася, згодна са Святым Паданнем, такiм чынам. Бацькi Дзевы Марыi, праведныя Iаакiм i Анна, малiлiся аб сваёй няплоднасцi i далi абяцанне, калi народзiцца дзiця, прысвяцiць яго служэнню Богу. Малiтвы iх былi пачуты Госпадам, i ў iх нарадзiлася дачка. Калi Прасвятой Дзеве споўнiлася тры гады, бацькi вырашылi выканаць абяцанне. Сабраўшы родзiчаў i знаёмых, са спяваннем малiтваў i з запаленымi свечкамi ў руках яны прывялi Яе, апранутую ў святочную вопратку, у Iерусалiмскi храм. Там сустрэў Дзеву Марыю першасвяшчэннiк.

Зямное жыццё Прасвятой Багародзiцы акружана таямнiцай, аднак Святое Паданне захавала сведчаннi, што ў час знаходжання Прачыстай Дзевы ў Iерусалiмскiм храме яна выхоўвалася там у коле набожных дзеў, старанна чытала Святое Пiсанне, займалася рукадзеллем, малiлася, i Яе любоў да Бога ўсё ўзрастала.

З нагоды ўпамянутай падзеi Царква ўсталявала ўрачыстае святкаванне.

Слова ж “Прасвятая” азначае, што Божая Мацi па сваiх дасканаласцях i сваёй святасцi стаiць не толькi вышэй за людзей, але i за святых Ангелаў. “Вечнадзева” — значыць, што Божая Мацi да Нараджэння Хрыста была дзева, i пры Нараджэнні i пасля Нараджэння дзiвосным чынам засталася дзеваю.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.