Усекнавенне галавы Прарока, Прадцечы i Хрысцiцеля Гасподняга Iаана, 11 верасня

Усекнавенне галавы Прарока, Прадцечы i Хрысцiцеля Гасподняга Iаана, 11 верасняПра пакутнiцкую смерць святога Iаана Хрысцiцеля ў 32 годзе па Нараджэннi Хрыстовым апавядаюць евангелiсты Матфей (Мф. 14, 1-12) i Марк (Мк. 6, 14-29). Пасля Хрышчэння Гасподняга святы Iаан быў пасаджаны ў цямнiцу Iрадам Анцiпам, адным з нашчадкаў сумна вядомага вынiшчэннем немаўлят Iрада Вялiкага. Прарок Божы Iаан адкрыта выкрываў правiцеля за тое, што ён кiнуў законную жонку i беззаконна жыў з Iрадыядай, жонкай свайго брата Фiлiпа. У дзень свайго нараджэння Iрад учынiў баляванне вяльможам i старэйшынам, дзе дачка Iрадыяды Саламiя танцавала перад гасцямi i тым надта дагадзiла Iраду. Удзячны правiцель паабяцаў перад прысутнымi даць Саламii ўсё што яна захоча.

Тая, выконваючы намер сваёй злачыннай мацi, пажадала, каб прынеслi ёй на блюдзе адсечаную галаву Iаана Хрысцiцеля. Iрад засмуцiўся такой просьбай. Ён баяўся ўгнявiць Бога забойствам Прарока, парады якога заўжды выконваў. Баяўся ён i народа, якi паважаў святога Прадцечу. Аднак адмовiцца ад абяцання ён не змог i загадаў выканаць жахлiвую просьбу. Святы Iаан быў абезгалоўлены. У памяць пакутнiцкай смерцi Iаана Хрысцiцеля Царквою ўсталявана свята i строгi пост як выказванне смутку хрысцiян з прычыны гвалтоўнай смерцi вялiкага Прарока.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.