Сарака Севасційскіх мучанікаў (Саракi), 22 сакавiка

У гэты дзень, шануючы духоўныя і народныя традыцыi, кожны хрысцiянiн павiнен прасякнуцца велiчнасцю подзвiгу сарака Севасцiйскiх пакутнiкаў, быць вартым iх святога жыцця, мацаваць сябе вераю ў Госпада.

Лiчба, што ўваходзiць у назву гэтага прысвятка, шырока абыгрываецца ў павер’ях i абрадавых дзеяннях, якiя бытуюць у гэты дзень. Саракi прыпадаюць на дзень вясновага раўнадзенства. Чакаюць далейшага пацяплення. Калi ў гэты дзень бывае прымаразак, то мяркуюць, што будуць яшчэ сорак маразоў; калi ад Грамнiц трымаецца добрае надвор’е, то лета намячаецца засушлiвае; калi добра растаюць ледзяшы, спадзяюцца на добрую вясну.

На Саракi пякуць для дзяцей з цеста “жаваранкаў”, якiх дзецi падкiдаюць угору i просяць пры гэтым, каб хутчэй прыляталi птушкi.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.