Перанясенне мошчаў свяціцеля і цудатворца Нікалая (Мiкола вясновы), 22 мая

У гэты дзень Царквою ўстаноўлена святкаванне ў памяць пра перанясенне мошчаў свяціцеля Нікалая, цудатворца з Мір Лікійскіх, у Бар (1087 год). Свяцiцель Нiкалай, архiепiскап Мiр Лiкiйскiх, — заступнiк ад бедстваў, нягод i скрухi. З асаблiвай шчырасцю народ услаўляе памяць гэтага святога, найчасцей звяртаецца да яго ў сваiх малiтвах.

Да Мiколы паспяваюць многае пасеяць, пасадзiць. Паводле народных вераванняў, святы Мiкола выступае заступнiкам земляроба, клапоцiцца пра ўраджай: “Святы Мiкола па межах ходзiць, жыта раўнуець… Дзе вымакла — там падсушыць, дзе высахла – там падмочыць”. У народзе трымаюцца парад наконт работ, якiя трэба закончыць да свята i якiя — пасля яго. З Мiколавага дня, напрыклад, трэба паспяшацца пастрыгчы авечак, пакуль яны не пачалi лiняць: “Да Мiколы не сей грэчкi, не стрыжы авечкi”.

Мiкола — свята пастухоў i конюхаў. Вядома ж, конь у сялянскай гаспадарцы да сённяшняга часу лiчыцца незаменным памочнiкам у нялёгкай працы. Каб засцерагчы коней ад хвароб, сурокаў, каб захаваць iх моц, выконваюцца адпаведныя для той цi iншай мясцовасцi абрады.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.