Асвячэнне царквы ў гонар велікамучаніка Георгія ў Кіеве (Юр’е зiмовы), 9 снежня

Праваслаўная Царква гэты дзень адзначае як штогадовае свята ў гонар духоўнай перамогi над сваiмi мучыцелямi святога велiкамучанiка Георгiя, атрымаўшага найменне Пераможцы. Вясною (6 мая) iснуе яшчэ адзiн дзень памяцi св. Георгiя — цярплiвага пакутнiка, палонных вызвалiцеля, жабракоў абаронцы, нямоглых ратавальнiка, дыявальскiх намераў пераможцы.

Юр’е i Мiкола святкуюцца ўвесну i ўзiмку з невялiкiм перапынкам адзiн пасля другога. Наконт гэтых зiмовых свят у народзе гаворыцца: “Юр’е мосцiць, а Мiкола гвоздзiць”; “Да Юр’я хлеба (сена) i ў дурня”. Iснуе прыкмета: калi перад Юр’ем зiмовым многа снегу, то да Юр’я вясновага будзе трава.

У гэты дзень падстрыгаюць грывы i хвасты коням, адымаюць жарабят ад матак i ставяць iх у стойлы да вясны.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.