Свяціцеля Нікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх, цудатворца (Мiкола зiмовы), 19 снежня

Святая Царква таксама шануе памяць свяцiцеля Нiкалая два разы на год (22 мая i 19 снежня). Атрымаўшы ад Госпада дар цудадзейства, святы Нiкалай многiя вялiкiя цуды стварыў на зямлi i на моры, дапамог у бедствах: i ад патаплення ратаваў, i з глыбiняў марскiх на сушу выносiў, і ад палону i цямнiц пазбаўляў, і ад сячэння мячом абараняў, ад смерцi ратуючы; многiм дараваў вылячэннi: невiдушчым — зрок, кульгавым — хаду, глухiм — слых, нямым — маўленне; многiх у жабрацтве пакутнiкаў узбагацiў, галодным даў насычэнне, усякаму ва ўсялякай патрэбе быў памочнiкам. У гэты дзень мы звяртаемся да святога са шчырымі малітвамі і просім яго дапамогі ва ўсякай журбе і скрусе.

Прасвяты Нiкалай, перасцеражы i збаў нас ад злой бяды, уратуй тваiмi малiтвамi!

Мiкола вясновы i Мiкола зiмовы ў народным аграрным календары як бы адкрываюць кожны свой сезон: “Мiкола — сапраўдная зiма, Мiкола — сапраўднае лета”. Прыказка заклiкае гаспадара: “Беражы сена ад Мiколы i да Мiколы”.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.