Беларускі праваслаўны каляндар

Стрэчанне Госпада нашага Iiсуса Хрыста (Грамнiцы), 15 лютага

Стрэчанне Госпада нашага Iiсуса Хрыста (Грамнiцы), 15 лютагаУчас Стрэчання Царква ўспамiнае падзею зямнога жыцця Госпада нашага Iiсуса Хрыста, якая стала своеасаблiвай повяззю канца Старога Запавета з пачаткам Новага Запавета.

У законе Маiсеевым прадпiсвалася прысвячаць Богу кожнага першынца мужчынскага полу. Таму праз сорак дзён пасля Свайго Нараджэння Богадзiця Iiсус быў прынесены ў Iерусалiмскi храм. На той час у Iерусалiме жыў праведны старац Сiмяон, якому было прадказана Духам Святым, што ён не памрэ, пакуль не ўбачыць Хрыста Збавiцеля. Продолжить чтение

Хрышчэнне Госпада Бога i Спасіцеля нашага Iiсуса Хрыста — Святое Богаяўленне (Вадохрышча), 19 студзеня

Хрышчэнне Госпада Бога i Спасіцеля нашага Iiсуса Хрыста — Святое Богаяўленне (Вадохрышча), 19 студзеняКалi Iiсусу Хрысту споўнiлася трыццаць гадоў (у гэтым узросце старазапаветныя свяшчэннікі пачыналі выконваць свае абавязкi), настаў час Яго адкрытага служэння выратаванню людзей. Ён прыйшоў да Iаана Прадцечы, якi хрысцiў народ у рацэ Iардан, i таксама папрасiў хрышчэння. Уражаны веліччу Божаю, Iаан сказаў Яму: “Мне трэба ад Цябе хрысцiцца, а Ты прыходзiш да мяне?”. Але Iiсус адказаў: “Дапусці цяпер, бо так належыць нам здзейсніць усякую праўду”. Iаан паслухаўся i хрысцiў Яго. Пасля таго як Iiсус Хрыстос, хрысцiўшыся, выходзiў з вады i малiўся, Iаану дадзена было ўбачыць, што нябёсы расхiнулiся i Дух Божы ў выглядзе голуба сышоў на Iiсуса. Пры гэтым з нябёс пачуўся голас: “Гэта Сын Мой Узлюблены, Якога Я ўпадабаў” (Мф. 3, 17). Продолжить чтение

Трэцяя Куцця (Апошняя, Галодная, Вадапосная), 18 студзеня

У пярэдадзень Хрышчэння Гасподняга (Вадохрышча) у Царкве чытаюцца месцы Свяшчэннага Пісання, якія датычаць старазапаветных правобразаў i прароцтваў самой падзеi Хрышчэння i раскрываецца яе сэнс. Продолжить чтение

Другая Куцця (Мясная, Багатая, Скаромная), Шчодры вечар (Святы вечар, Шчадруха, Шчодрык), Новы год паводле старога стылю, 13 студзеня

Вечар напярэдаднi Новага года паводле старога стылю звязаны ў народзе з думкай пра адраджэнне Сонца, якое прыносiць лета i ўраджай. Рыхтуецца абрадавая вячэра, вызначаецца яна багаццем i разнастайнасцю скаромных страў. Таму пераднавагоднi вечар ды сама вячэра маюць адпаведную назву. Продолжить чтение

Калядны Мясаед, 7 студзеня

З 7 студзеня дазваляецца ўжываць скаромнае, есцi мяса. Свята набывае асаблiвую разнастайнасць i ўрачыстасць. Расказваюцца казкi, легенды, адгадваюцца загадкi, ладзяцца iгрышчы. У залежнасцi ад мясцовай традыцыi гуляюць у “Яшчура”, у жартоўную шлюбную гульню “Жанiцьба Цярэшкi”, ладзяць “батлейку” (народны лялечны тэатр). З гэтага дня калядоўшчыкі ходзяць па вулiцах i хатах пераапранутыя ў цыганоў, водзяць “казу”, “мядзведзя”, “жорава”, носяць “зорку”, спяваюць духоўныя i калядныя песнi, танцуюць пад скрыпку, дуду i бубен. Абавязкова спяваюцца песнi ў гонар Нараджэння Хрыстовага i велiчальныя песнi гаспадарам, iх дзецям з самымi шчодрымi пажаданнямi. Продолжить чтение

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 41