Беларускі праваслаўны каляндар

Першая Куцця (Посная, Бедная), 6 студзеня

Паводле царкоўнага календара пярэдадзень Ражджаства Хрыстовага ёсць дзень завяршальнай падрыхтоўкi i сустрэчы вялiкага свята ўсiх хрысцiян. Сярод набожных беларусаў iснуе звычай рыхтавацца да яго працяглым постам — Пiлiпаўкай, які пачынаецца 28 лiстапада адразу пасля дня памяцi апостала Фiлiпа. Царква заклiкае завяршыць саракадзённы Калядны пост найбольш строгiм устрыманнем. Толькi ўвечары, пасля заканчэння службы, дазваляецца распачынаць вячэру каштаваннем “куццi” з мёдам, што сімвалізуе слодычы духоўных дароў. Продолжить чтение

Каляды

Каляды (ад лац. “calendae”, што азначае першы дзень кожнага месяца, цi ад слова “кола”) — зiмовае свята. Асноўны духоўны сэнс яго — падзея Нараджэння Госпада Бога i Спаса нашага Iiсуса Хрыста — звязаны з ладам жыцця беларуса, яго побытам, аграрнымi вымогамi. У гадавым каляндарным коле свята атаясамлiваецца з зiмовым сонцастаяннем, паваротам часу на лета. Са старажытных часоў дбайнаму гаспадару Каляды нясуць добрыя спадзяваннi на ўраджай, на лепшае жыццё. Продолжить чтение

Ражджаство Госпада Бога i Спасіцеля нашага Iiсуса Хрыста, 7 студзеня

Ражджаство Госпада Бога i Спасіцеля нашага Iiсуса Хрыста, 7 студзеняЗбавiцель свету, Гасподзь наш Iiсус Хрыстос, нарадзiўся ад Прачыстай Дзевы Марыi падчас праўлення рымскага iмператара (кесара) Актавiяна Аўгуста. Паводле загада кесара, у iмперыi праводзiўся ўсенародны перапiс. Палесцiна, якая была пад уладай цара Iрада, таксама падначальвалася Рыму, таму ўсе яе жыхары, згодна са звычаем, павiнны былi адправiцца ў вызначаныя кожнаму калену, племенi i роду прабацькоўскiя мясцiны, каб унесцi свае iмёны ў спiс рымскiх падданых. Продолжить чтение

Дзень Святой Троiцы — Пяцiдзесятнiца (Сёмуха), 28 мая (дата рухомая)

Дзень Святой Троiцы — Пяцiдзесятнiца (Сёмуха), 28 мая (дата рухомая)Пасля Узнясення на неба Госпада i Збавiцеля нашага Iiсуса Хрыста, што адбылося на саракавы дзень пасля Яго Уваскрасення, апосталы i iншыя вучнi неадлучна знаходзiлiся ў Iерусалiме. Была разам з iмi i Мацi Божая. Творачы малiтву, яны чакалi здзяйснення слоў Збавiцеля, Якi сказаў iм на развiтанне: “…прымеце сiлу, як сыдзе на вас Дух Святы, i будзеце Мне сведкамi ў Iерусалiме, i ва ўсёй Iудзеi i Самарыi, i нават да краю зямлi” (Дзеян. 1,8). Продолжить чтение

Узнясенне Гасподняе, 17 мая (дата рухомая)

Узнясенне Гасподняе, 17 мая (дата рухомая)Свята Узнясення Гасподняга адзначаецца ў саракавы дзень пасля Уваскрасення Iiсуса Хрыста, у чацвер шостага тыдня па Вялiкаднi. Вярнуўшыся з Галiлеi ў Iерусалiм, апосталы i вучнi Хрыстовы сабралiся ў гэты дзень у адным пакоі. Iiсус Хрыстос явiўся iм, паведамiў аб хуткiм сашэсцi на iх Святога Духа i заклікаў да сусветнай пропаведзі Евангелля. Продолжить чтение

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 41