Беларускі праваслаўны каляндар

Беларускі праваслаўны каляндар на 2009 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 2009 год

Мінулы год быў адзначаны важнымі падзеямі ў жыцці Беларускай Праваслаўнай Царквы. 26 лютага 2008 года споўнілася 400 гадоў з дня спачыну славутага дзеяча, асветніка і абаронца Праваслаўя дабравернага князя Канстанціна Васілія Астрожскага. Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя ўшанаванню памяці князя Астрожскага прайшлі ў Мінску, Тураве, Брэсце, а таксама ў Супраслі і Беластоку (Польшча).

У кастрычніку 2008 года ўсе праваслаўныя веруючыя Беларусі віншавалі свайго Архіпастыра — Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта з 30-годдзем архіерэйскага служэння ў Беларусі. Прычым трэба адзначыць, што 30-гадовы юбілей — гэта не асабістае свята нашага Прадстаяцеля, а важны этап у жыцці ўсёй Беларускай Праваслаўнай Царквы, на працягу якога яна ўзрастала і ўмацоўвалася, ператварыўшыся ў грунтоўную аснову духоўнага жыцця беларускага народа. Продолжить чтение

Беларускі праваслаўны каляндар на 2008 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 2008 годЗавяршыўся юбілейны 1015 год жыцця Беларускай Праваслаўнай Царквы. Адной з найважнейшых падзей гэтага года стала асвячэнне новай сярэбранай ракі прападобнай Еўфрасінні Полацкай у Спаса-Праабражэнскім манастыры ў Полацку. Асаблівае ўшанаванне святой Еўфрасінні ў год 1015-годдзя заснавання Полацкай епархіі сведчыць пра тое, што свядомасць народа пачынае вяртацца да часалічэння, арыентаванага на падзеі святасці, а гэта значыць, звязваць мінаючае чалавечае жыццё з вечным. Продолжить чтение

Беларускі праваслаўны каляндар на 2007 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 2007 годУ пачатку 2006 года мы сталі сведкамі і ўдзельнікамі вялікай царкоўнай урачыстасці — праслаўлення ў ліку святых угодніцы Божай блажэннай Валянціны Мінскай. Зноў і зноў чалавекалюбны Гасподзь яўляе міласць Сваю народу зямлі Беларускай, даючы нам нябесную апякунку і малітвеніцу за спасенне наша і духоўнае прасвятленне народа Божага ў Беларусі. Блажэнная Валянціна ў цяжкія часы агульнага бязвер’я, калі Царкву гналі і храмы разбуралі, захоўвала ў храме душы сваёй неацэнны скарб веры, памнажала гэты скарб, перадаючы яго людзям і запальваючы любоўю Божай людскія сэрцы. Праслаўленне святой угодніцы Божай адбылося праз 40 гадоў пасля яе спачыну. Дзень 6 лютага цяпер з’яўляецца днём яе царкоўнай памяці. Продолжить чтение

Беларускі праваслаўны каляндар на 2006 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 2006 год2005 год азнаменаваўся стварэннем новай, адзінаццатай па ліку епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы — Бабруйскай, якая была вылучана з Магілёўскай епархіі для паляпшэння кіраўніцтва прыходамі і ажыўлення царкоўнага жыцця. Правячым архіерэем новастворанай епархіі прызначаны епіскап Пётр (Карпусюк) з тытулам Бабруйскі і Быхаўскі. Новая епархія распаўсюджваецца на тэрыторыю Асіповіцкага, Бабруйскага, Быхаўскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці. Продолжить чтение

Беларускі праваслаўны каляндар на 2005 год

 Беларускі праваслаўны каляндар на 2005 годУ 2005 годзе спаўняецца 1000 гадоў з часу заснавання Тураўскай епархіі, якая разам з Полацкай кафедрай стала апорай для распаўсюджвання і ўмацавання Праваслаўя на беларускіх землях. Асветніцкія традыцыі, запачаткаваныя свяціцелем Кірылам Тураўскім і прападобнай Еўфрасінняй Полацкай, знаходзяць працяг і развіццё ў розных формах сучаснага царкоўнага і грамадскага жыцця. Продолжить чтение

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 41