Беларускі праваслаўны каляндар

Беларускі праваслаўны каляндар на 2004 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 2004 годТрадыцыя ўшанавання святых заўсёды была неад’емнай рысай духоўнага жыцця беларускага народа. У 2004 г. спаўняецца 20 гадоў з часу ўсталявання Сабора Беларускіх Святых. З 1984 г. па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Пімена святкаванне правіцца ў 3-ю Нядзелю пасля Пяцідзесятніцы. Продолжить чтение

Беларускі праваслаўны каляндар на 2003 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 2003 годКожны пражыты год – гэта яшчэ адзін, хоць і невялікі крок на шляху пашырэння хрысціянскага асветніцтва, вяртання і засваення сучаснікамі шматгадовага вопыту і традыцый хрысціянскага быцця нашых пабожных продкаў. Мэтай “Беларускага Праваслаўнага Календара”, як і раней, застаецца набліжэнне жыцця сучаснага чалавека да літургічнага богаслужбовага кола Царквы, дапамога яму ў пошуку шляхоў да храмаў Божых, дзе знікае жыццёвая мітусня, а “ўладарыць Дух і Слова”. Продолжить чтение

Беларускі праваслаўны каляндар на 2002 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 2002 годАдыходзячы год пацвердзіў, што царкоўнае жыццё стала неад‘емнай часткай духоўнага жыцця беларускага грамадства. Пра гэта сведчыць мнагалюднасць у храмах Божых, усё большы малітоўны ўдзел Царквы ў разнастайных падзеях свецкага жыцця. Мы вяртаемся да страчаных традыцый і веры нашых бацькоў. “Неабходна, — адзначаў Іаан Златавуст,— каб наперадзе нашага жыцця ішла надзея на Хрыста і каб яна сцвярджалася добрымі справамі”. Гэтым шляхам надзеі і дабрадзеяння ішлі нашы продкі, гэтым шляхам Гасподзь дапамагае рухацца нам. Мэтай “Беларускага Праваслаўнага календара” было і застаецца злучэнне нашага жыцця з літургічным жыццём Царквы, са Словам Божым, Богам Жывым. Продолжить чтение

Беларускі праваслаўны каляндар на 2001 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 2001 годУкладальнікі “Беларускага Праваслаўнага Календара” віншуюць сваіх чытачоў з уступленнем у першы год IІI тысячагоддзя ад Ражджаства Хрыстовага. Галоўнае, чаго хочацца прасіць у Госпада для нас, тых, хто жыве цяпер на мяжы стагоддзяў і тысячагоддзяў, каб Ён падоўжыў час нашага служэння Яму, каб даў нам магчымасць служыць Яму – кожнаму на сваім месцы. А сілы і здольнасць для служэння мы, безумоўна, павінны чэрпаць з царкоўнага богаслужэння, як узору ідэальнага, нябеснага, ангельскага служэння. Такім чынам, паглыбленне і дасканаленне нашага ўдзелу ў літургічным жыцці Царквы з’яўляецца асновай выканання нашага жыццёвага прызначэння як хрысціян. Мэтаю “Беларускага Праваслаўнага Календара” было і застаецца набліжэнне і злучэнне нашага жыцця з літургічным жыццём Царквы. Спадзяемся, што гэтай мэце будуць спрыяць і тыя раздзелы, якія сёлета ўвайшлі ў змест Календара. Продолжить чтение

Беларускі праваслаўны каляндар на 2000 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 2000 годДададак да каляндара:

Беларуская Праваслаўная Царква напярэдадні 2000-годдзя Ражджаства Хрыстовага

Мінская епархія

Брэсцкая епархія

Віцебская епархія

Продолжить чтение

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 41