Беларускі праваслаўны каляндар

Беларускі праваслаўны каляндар на 1999 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 1999 годМінае яшчэ адзін год. Што прынёс, чым адзначыўся ён у жыцці праваслаўнай Беларусі?

Відаць, найвялікшай падзеяй адыходзячага года стала Ўздзвіжанне Святога Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай над зямлёй Беларусі.
Новы святы – праведны Іаан Кармянскі – быў праслаўлены 31 мая 1998 года і далучаны да ліку святых зямлі Беларускай. Яго святыя мошчы спачываюць у Пакроўскай царквб вёскі Карма Гомельскай епархіі. Продолжить чтение

Беларускі праваслаўны каляндар на 1998 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 1998 год"Беларускі Праваслаўны Каляндар" – гэта выданне, якое па задуме выдаўцоў, павінна служыць грунтам для лучнасці ўсіх беларусаў праваслаўнага веравызнання, незалежна ад таго, жывуць яны на Бацькаўшчыне, ці па-за ёю. Мы можам мець розныя ідэі, перакананні, погляды, але сапраўднае, глыбокае яднанне – саборнасць нашага духу – можа палягаць толькі на адзінстве нашай традыцыі, найвыразнейшым увасабленнем якой з'яўляецца традыцыйны праваслаўны каляндар. Таму што якраз праваслаўны каляндар, спалучаючы ў сабе ідэю часалічэння ітрадыцыю святасці, дае наммагчымасць выйсцізамежы свайго часу, пераадолець яго ўмоўнасці і спасцігнуць адзіны праўдзівы шлях для сябе і для свайго народа – шлях Божы. Продолжить чтение

Беларускі праваслаўны каляндар на 1997 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 1997 годЧарговае штогадовае выданне Беларускага Праваслаўнага Календара запрашае сваіх чытачоў настроіць сваё жыццё на літургічнае часалічэнне. Каб у кожным нашым дні часовае і будзённае саступіла перад вечным і святым. Каб мы, малітоўна ўшанаваўшы памяць святых і прачытаўшы раніцой літургічнае Евангелле, на працягу ўсяго дня ва ўсіх сваіх занятках і клопатах захоўвалі ў сабе цудоўнае адчуванне, што мы — дзеці Хрыстовыя, што ўсё наша жыццё — гэта служэнне Госпаду. Продолжить чтение

Беларускі праваслаўны каляндар на 1996 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 1996 годТрэці год запар выдаецца Беларускі Праваслаўны Каляндар. Традыцыйнымі сталі і іншыя перыядычныя царкоўныя выданні, асветніцкае і адукацыйнае значэннеякіх цяжка перабольшыць. Гэта сведчыць аб тым, што традыцыя рэлігійнага кнігавыдавецтва на Беларусі не заняпала, а развіваецца і пашыраецца. Продолжить чтение

Беларускі праваслаўны каляндар на 1995 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 1995 годЗмены, якія адбываюцца ў нашым грамадстве, нельга назваць толькі адмоўнымі. Адной са станоўчых рысаў сучаснасці з'яўляецца няўхільны зварот грамадскай свядомасці да Царквы. Аб гэтым сведчыць і колькасць веруючых у храмах, і новыя царкоўныя выданні, і матэрыялы на рэлігійныя тэмы ў сродках друку і інфармацыі. Продолжить чтение

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 41