Беларускі праваслаўны каляндар

Мінская епархія

Мітрапаліт ФіларэтПравячы архіерэй: Праасвяшчэнны ФІЛАРЭТ (Вахрамееў Кірыл Варфаламеевіч), Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, пастаянны член Свяшчэннага Сінода.

Нарадзіўся 21 сакавіка 1935 г. у Маскве ў сям’і служачых. У 1953 г. закончыў сярэднюю школу, адначасова атрымаў спецыяльную музычную адукацыю. У 1953—1957 гг. вучыўся ў Маскоўскай Духоўнай Семінарыі (МДС), у 1957—1961 гг. праходзіў курс навучання ў Маскоўскай Духоўнай Акадэміі (МДА). З 1954 г. – іпадыякан Свяцейшага Патрыярха Аляксія І.

Продолжить чтение

Беларуская Праваслаўная Царква напярэдадні 2000-годдзя Ражджаства Хрыстовага

Праваслаўная царква на Беларусі прайшла пад знакам Крыжа Гасподняга доўгую і слаўную гісторыю, богамудрая сутнасць якой у выратаванні нашага народа з палону грэху дзеля набыцця вышэйшых духоўных дабрадзецеляў і жыцця вечнага. Распаўсюдзіўшыся на беларускіх землях, Хрысціянства прынесла нашаму народу вышэйшыя духоўныя каштоўнасці, новую культуру, якія замацоўваліся праз Слова Божае і рэлігійнае асветніцтва. Са шматлікіх храмаў Божых па гарадах і вёсках разносілася словы Евангелля, малітвы і пастырскай пропаведзі, якія сеялі ў сэрцах людзей семя дабра і любові, узносілі да вечнага і святога. Царква Хрыстова праславіла сябе і ўвесь народ наш падзвіжніцтвам святасці, імёнамі вядомых і невядомых нам святых, адданых служыцеляў Богу і Айчыне. Манастыры, цэнтры духоўнасці, станавіліся і культурна-асветнымі цэнтрамі, дзе назапашваліся веды, множылася пісьменства, кніжнасць. На працягу многіх стагоддзяў Царква была цэнтрам, вакол якога ядналіся найбольш адукаваныя і стваральныя сілы грамадства.

Продолжить чтение

Дадаткі да “Беларускіх Праваслаўных Календароў”

Каляндар за 1994 год

Царкоўныя святы – іх сэнс; Катэхізіс; Святыя зямлі Беларускай; Іконы; Праваслаўныя святыні Беласточчыны; Епархіі Беларускага Экзархата; Праваслаўныя манастыры Беларусі.

Каляндар за 1995 год

Царкоўныя святы – іх сэнс; Звод імёнаў святых; Жыццяпісы беларускіх святых; Народны каляндар.

Каляндар за 1996 год

Царкоўныя святы – іх сэнс; Звод імёнаў святых; Полацкая епархія.

Каляндар за 1997 год

Царкоўныя святы – іх сэнс; Звод імёнаў святых; Росквіт марыялогіі на землях Беларусі (іконы Божае Маці).

Каляндар за 1998 год

Жыццяпісы святых, упамянёных за багаслужэннем; Звод імёнаў святых; Князь К. К. Астрожскі – славуты асветнік і абаронца Праваслаўя.

Каляндар за 1999 год

Трапары з богаслужэнняў (царкоўна-слав. і бел. мова); Звод імёнаў святых; Пераклад на беларускую мову Літургіі свяціцеля Іаана Златавустага.

Каляндар за 2000 год

Трапары і кандакі з богаслужэнняў (царкоўна-слав. і бел. мова); Звод імёнаў святых; Дзесяць епархій Беларускага Экзархату.

Каляндар за 2001 год

Трапары з богаслужэнняў (царкоўна-слав. і бел. мова); Звод імёнаў святых; Вялікая Вячэрня (пераклад на бел. мову); Цудадзейныя іконы Божае Маці Беларусі. Продолжить чтение

“БЕЛАРУСКІ ПРАВАСЛАЎНЫ КАЛЯНДАР”: 1993 – 2003 гг.

Для выдавецкага аддзела Брацтва добрым завяршэннем 2002 года быў дзесяты выпуск “Беларускага Праваслаўнага календара”. Як і папярэднія выпускі, ён вялікага фармату, з каляровай вокладкай, з фотаздымкамі.

Продолжить чтение

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41