Беларускі праваслаўны каляндар

Беларускі праваслаўны каляндар на 1994 год

Беларускі праваслаўны каляндар на 1994 год"Беларускі Праваслаўны каляндар", з'явіўся ўслед вялікіх юбілееў Беларускай Праваслаўнай Царквы: 1000-годдзя першай Епіскапскай кафедры на Беларусі і 200-годдзя ўтварэння Мінскай Епархіі. Падзеі апошніх гадоў сведчаць аб тым, што беларускі народ паступова вяртаецца да ўласных каранёў, аднаходзіць унутраную цэласнасць. Царква таксама спрыяе гэтаму працэсу. Продолжить чтение

Духоўныя святыні Віцебскай епархіі

Святая роўнаапостальная княгіня Вольга. Сучасная іконаСвятая роўнаапостальная княгіня Вольга. Нарадзілася на Пскоўскай зямлі ў радавітай княжай сям”і. Яшчэ ў маладосці яе называлі багамудрай, наймудрэйшай у сваім родзе. Княжну адрознівала і маральная чысціня, што пазней стала дабрадатнай глебай для прыняцця хрысціянства. У 903 годзе Вольга стала жонкаю кіеўскага князя Ігара. У той час яны былі язычнікамі, але вера Хрыстова ўжо распаўсюджвалася ў Кіеве, хрысціяне складалі значную частку гараджан. У 945-м годзе князь Ігар быў забіты драўлянамі. Спалохаўшыся помсты за сваё злачынства, драўляне звярнуліся да Вольгі з прапановай, каб яна ўступіла ў шлюб з іх правіцелем Малам. Вольга-язычніца хітрасцю заманіла ў Кіеў старэйшын і знаць драўлянаў і загадала забіць іх. Продолжить чтение

Свяціцеля Нікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх, цудатворца (Мiкола зiмовы), 19 снежня

Святая Царква таксама шануе памяць свяцiцеля Нiкалая два разы на год (22 мая i 19 снежня). Атрымаўшы ад Госпада дар цудадзейства, святы Нiкалай многiя вялiкiя цуды стварыў на зямлi i на моры, дапамог у бедствах: i ад патаплення ратаваў, i з глыбiняў марскiх на сушу выносiў, і ад палону i цямнiц пазбаўляў, і ад сячэння мячом абараняў, ад смерцi ратуючы; многiм дараваў вылячэннi: невiдушчым — зрок, кульгавым — хаду, глухiм — слых, нямым — маўленне; многiх у жабрацтве пакутнiкаў узбагацiў, галодным даў насычэнне, усякаму ва ўсялякай патрэбе быў памочнiкам. У гэты дзень мы звяртаемся да святога са шчырымі малітвамі і просім яго дапамогі ва ўсякай журбе і скрусе. Продолжить чтение

Асвячэнне царквы ў гонар велікамучаніка Георгія ў Кіеве (Юр’е зiмовы), 9 снежня

Праваслаўная Царква гэты дзень адзначае як штогадовае свята ў гонар духоўнай перамогi над сваiмi мучыцелямi святога велiкамучанiка Георгiя, атрымаўшага найменне Пераможцы. Вясною (6 мая) iснуе яшчэ адзiн дзень памяцi св. Георгiя — цярплiвага пакутнiка, палонных вызвалiцеля, жабракоў абаронцы, нямоглых ратавальнiка, дыявальскiх намераў пераможцы. Продолжить чтение

Прарока Іліі (Iлля), 2 жнiўня

У гэты дзень Праваслаўная Царква шануе памяць прарока Божага Іліі, выкрывальніка ідалапаклонства і няправеднасці.

З глыбокай даўнiны народ шанаваў гэтага ўгоднiка Божага, а яго дзень быў святочны i непрацоўны. Лiчылася, што непавага да святога прарока i свята непазбежна вяла да Божага пакарання. Аднак з прычыны адвольнага разумення падзей Бiблейскага Пiсання склалася ўяўленне, што прарок Iлія ёсць непасрэдны распарадчык грозных i дабрадатных сiл прыроды, ездзiць на вогненнай каляснiцы па небе i робiць гром. Продолжить чтение

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 41