Беларускі праваслаўны каляндар

Перанясенне мошчаў свяціцеля і цудатворца Нікалая (Мiкола вясновы), 22 мая

У гэты дзень Царквою ўстаноўлена святкаванне ў памяць пра перанясенне мошчаў свяціцеля Нікалая, цудатворца з Мір Лікійскіх, у Бар (1087 год). Свяцiцель Нiкалай, архiепiскап Мiр Лiкiйскiх, — заступнiк ад бедстваў, нягод i скрухi. З асаблiвай шчырасцю народ услаўляе памяць гэтага святога, найчасцей звяртаецца да яго ў сваiх малiтвах. Продолжить чтение

Свята велікамучаніка і пераможца Георгія (Юр’е вясновы), 6 мая

Гэта даўняе гадавое свята земляробчага календара, якое супадае з днём памяці велiкамучанiка Георгiя (Юрыя, Ягорыя) Пераможцы, аднаго з найбольш папулярных хрысціянскіх святых.

У народным календары з гэтага дня пачынаецца сталая вясновая пара для працаўнiка. Выконваецца шэраг абрадаў ахоўнай накiраванасцi, што сваёй мэтай маюць захаванне свойскай жыўнасцi. Перш чым выганяць жывёлу на “юраўскую расу”, карыстаюцца атрыбутамi абрадавых дзеянняў: грамнiчнай свечкай, асвячонай вярбой, святаянскiмi зёлкамi, яйкам; святому велiкамучанiку правiцца малебен, акрапляюцца святой вадой пастухi i статак. Продолжить чтение

Сарака Севасційскіх мучанікаў (Саракi), 22 сакавiка

У гэты дзень, шануючы духоўныя і народныя традыцыi, кожны хрысцiянiн павiнен прасякнуцца велiчнасцю подзвiгу сарака Севасцiйскiх пакутнiкаў, быць вартым iх святога жыцця, мацаваць сябе вераю ў Госпада. Продолжить чтение

Змiтраўскiя Дзяды

На трэцiм тыднi пасля Пакровы, у суботу напярэдаднi дня святога велiкамучанiка Дзiмiтрыя Салунскага (Змiтрава дня), выконваецца агульны памiнальны абрад. Памiнанне адбываецца, як i ў iншыя памiнальныя днi, з нязначнымi абрадавымi адхiленнямi ў розных мясцiнах Беларусi. Продолжить чтение

Пакроў Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзiцы i Вечнадзевы Марыi (Пакрова), 14 кастрычнiка

Пакроў Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзiцы i Вечнадзевы Марыi (Пакрова), 14 кастрычнiкаПакроў Прасвятой Багародзiцы святкуюць у гонар дзiвоснага яўлення Мацi Божай, што адбылося ў сярэдзiне Х стагоддзя ва Улахернскай царкве Канстанцiнопаля, дзе захоўвалася рыза Божай Мацi, Яе галаўное покрыва i частка пояса. У нядзелю, падчас усяночнага трывання, калi храм быў перапоўнены людзьмi, якiя тварылi малiтву, святы Андрэй дзеля Хрыста юродзiвы (памяць 15 кастрычнiка), а чацвёртай гадзiне ночы, падняўшы вочы да неба, убачыў Прачыстую Дзеву, азораную нябесным святлом, акружаную Ангеламi i мноствам святых. Укленчыўшы, Багародзiца доўга малiлася за хрысцiян. Потым Яна зняла са Сваёй галавы покрыва i распасцёрла яго над людзьмi, што былi ў храме, абараняючы iх ад ворагаў бачных i нябачных. Продолжить чтение

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 41