Беларускі праваслаўны каляндар

Усекнавенне галавы Прарока, Прадцечы i Хрысцiцеля Гасподняга Iаана, 11 верасня

Усекнавенне галавы Прарока, Прадцечы i Хрысцiцеля Гасподняга Iаана, 11 верасняПра пакутнiцкую смерць святога Iаана Хрысцiцеля ў 32 годзе па Нараджэннi Хрыстовым апавядаюць евангелiсты Матфей (Мф. 14, 1-12) i Марк (Мк. 6, 14-29). Пасля Хрышчэння Гасподняга святы Iаан быў пасаджаны ў цямнiцу Iрадам Анцiпам, адным з нашчадкаў сумна вядомага вынiшчэннем немаўлят Iрада Вялiкага. Продолжить чтение

Слаўных i ўсяхвальных першавярхоўных апосталаў Пятра i Паўла, 12 лiпеня

Слаўных i ўсяхвальных першавярхоўных апосталаў Пятра i Паўла, 12 лiпеняПраваслаўная царква ўспамiнае пакуты i смерць святых апосталаў Пятра i Паўла ў Рыме. Пётр (Сiман), руплiвы паслядоўнiк Iiсуса Хрыста, аўтар двух саборных пасланняў (яны ўвайшлi ў Бiблiю), прапаведаваў спачатку ў Iудзеi, затым у Анцiяхii, Вiфанii, iншых месцах, а таксама па ўсёй Iталii i ў самiм Рыме. Святы апостал Павел (Саўл) прапаведаваў у многiх краiнах, пачынаючы з Iерусалiма i канчаючы Рымам, напiсаў 14 пасланняў да асобных цэркваў i людзей (яны ўвайшлi ў Бiблiю). Продолжить чтение

Купалле, 6 лiпеня

Гэта — старажытнае язычнiцкае свята часу летняга сонцастаяння, найвышэйшага росквiту раслiннага свету, жыватворных сiл зямлi. Селянiн клапоцiцца, каб сабраць i давесцi да ладу плён сваёй працы — ураджай, каб нiякiя нядобрыя сiлы не перашкодзiлi яму ў гэтым. Адсюль аграрна-ахоўнае назначэнне шматлiкiх купальскiх абрадаў. Продолжить чтение

Нараджэнне слаўнага Прарока, Прадцечы i Хрысцiцеля Гасподняга Iаана, 7 лiпеня

Нараджэнне слаўнага Прарока, Прадцечы i Хрысцiцеля Гасподняга Iаана, 7 лiпеняПра нараджэнне святога Прадцечы i Хрысцiцеля Гасподняга Iаана Евангелле паводле Лукi расказвае наступнае. Яго святыя праведныя бацькi — святар Захарыя i Елiзавета, якiя жылi ў старажытным палесцiнскiм горадзе Хеўроне, дасягнулi старасцi, але не мелi дзяцей, бо Елiзавета была няплодная. Аднаго разу Захарыя правiў набажэнства ў Іерусалімскім храме і ўбачыў Архангела Гаўрыіла, які прадказаў яму нараджэнне сына i загадаў назваць яго Iаанам. Продолжить чтение

Абрэзанне Гасподняе i памяць свяціцеля Васiлiя Вялiкага, 14 студзеня

Абрэзанне Гасподняе i памяць свяціцеля Васiлiя Вялiкага, 14 студзеняНа восьмы дзень пасля Свайго Нараджэння Гасподзь наш Iiсус Хрыстос прыняў абрэзанне, устаноўленае старазапаветным законам для ўсiх немаўлят мужчынскага полу (Быц. 17, 10-14). Абрэзанне ж Госпада адбылося для таго, каб нiхто не мог усумнiцца ў тым, што Ён быў сапраўдным чалавекам, а не носьбiтам прывiднай плоцi, як вучылi некаторыя ерэтыкi. У Новым Запавеце абрад абрэзання заменены таiнствам Хрышчэння, правобразам якога ён i з’яўляўся. Продолжить чтение

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 41