Беларускі праваслаўны каляндар

Увядзенне ў храм Прасвятой Уладычыцы нашае Багародзiцы i Вечнадзевы Марыi, 4 снежня

Увядзенне ў храм Прасвятой Уладычыцы нашае Багародзiцы i Вечнадзевы Марыi, 4 снежняУвядзенне ў храм Прасвятой Багародзiцы адбывалася, згодна са Святым Паданнем, такiм чынам. Бацькi Дзевы Марыi, праведныя Iаакiм i Анна, малiлiся аб сваёй няплоднасцi i далi абяцанне, калi народзiцца дзiця, прысвяцiць яго служэнню Богу. Малiтвы iх былi пачуты Госпадам, i ў iх нарадзiлася дачка. Калi Прасвятой Дзеве споўнiлася тры гады, бацькi вырашылi выканаць абяцанне. Сабраўшы родзiчаў i знаёмых, са спяваннем малiтваў i з запаленымi свечкамi ў руках яны прывялi Яе, апранутую ў святочную вопратку, у Iерусалiмскi храм. Там сустрэў Дзеву Марыю першасвяшчэннiк. Продолжить чтение

Уздзвiжанне Пачэснага i Жыватворнага Крыжа Гасподняга, 27 верасня

Уздзвiжанне Пачэснага i Жыватворнага Крыжа Гасподняга, 27 верасняСвяткаванне Уздзвiжання Святога i Жыватворнага Крыжа Гасподняга ўсталявана Царквою ў гонар наступнай падзеi. Рымскiя iмператары-язычнiкi намагалiся цалкам знiшчыць памяць пра святыя месцы, дзе пакутаваў за людзей i ўваскрэс Гасподзь наш Iiсус Хрыстос. Iмператар Адрыян загадаў засыпаць зямлёю Галгофу i Гроб Гасподнi. На гэтым штучным узвышшы былi пастаўлены язычнiцкiя iдалы i iм прыносiлi ахвяры. Аднак праз 300 гадоў роўнаапостальны iмператар Канстанцiн Вялiкi пажадаў знайсцi Крыж, на якiм быў распяты Iiсус Хрыстос. Для гэтага ён накiраваў у Iерусалiм сваю мацi, набожную царыцу Елену. Продолжить чтение

Нараджэнне Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзiцы i Вечнадзевы Марыi, 21 верасня

Нараджэнне Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзiцы i Вечнадзевы Марыi, 21 верасняНараджэнне Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзiцы i Вечнадзевы Марыi святкуецца Царквою як дзень сусветнай радасцi. Гэтая дабратворная падзея адбылася ў невялiкiм галiлейскiм горадзе Назарэце. Бацькамi Дзевы Марыi былi праведныя Iаакiм з роду прарока i цара Давiда i Анна з роду першасвяшчэннiка Аарона. Яны не мелi дзяцей, бо Анна была няплодная. А гэта ў тыя часы лiчылася пакараннем за грахi, таму Iаакiм i Анна цярпелi несправядлiвыя папрокi ад сваiх суайчыннiкаў. Аднак яны не гублялi надзеi на лiтасць Божую i далi абяцанне прысвяцiць Богу для служэння ў храме дзiця, калi яго iм пашле Гасподзь. Продолжить чтение

Трэцi Спас (Хлебны), 29 жнiўня

Праваслаўныя хрысцiяне памятаюць, што гэты дзень вызначаецца падзеяй перанясення ў Канстанцiнопаль Нерукатворнага Вобраза Гасподняга, Спаса нашага Iiсуса Хрыста.

У народзе гавораць: “Трэцi Спас — хлеба прыпас”. У многiх раёнах Беларусi працягваюць спраўляць “дажынкi”. Продолжить чтение

Успенне Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзiцы і Вечнадзевы Марыі, 28 жнiўня

Успенне Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзiцы і Вечнадзевы Марыі, 28 жнiўняПасля Узнясення Госпада Iiсуса Хрыста Божая Мацi жыла яшчэ некалькi гадоў. Апостал Iаан Багаслоў па запавету Хрыста прыняў Яе да сябе ў дом i клапацiўся пра Яе да Яе спачыну. Жывучы ў Iерусалiме, Мацi Божая любiла наведваць тыя мясцiны, дзе бываў Збавiцель, i малiлася там. Аднойчы, калi Яна малiлася на Елеонскай гары, Ёй явiўся Архангел Гаўрыiл з весткаю, што праз тры днi Яе зямное жыццё скончыцца. Продолжить чтение

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 41