Літургічныя выданні

Літургічныя выданні

«МАЛЕБЕН ЗА БЕЛАРУСКІ НАРОД З АКАФІСТАМ І ЖЫЦІЕМ ВІЛЕНСКІХ МУЧАНІКАЎ АНТОНІЯ, ІААНА І ЯЎСТАФІЯ»

МАЛЕБЕН ЗА БЕЛАРУСКІ НАРОД З АКАФІСТАМ І ЖЫЦІЕМ ВІЛЕНСКІХ МУЧАНІКАЎ АНТОНІЯ, ІААНА І ЯЎСТАФІЯ

Змест: «Малебен за беларускі народ», «Акафіст святым мучанікам Віленскім Антонію, Іаану і Яўстафію», «Жыціе святых мучанікаў Віленскіх Антонія, Іаана і Яўстафія». Выданне падрыхтавана і здзейснена Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў. Брашура прысвечана 25-годдзю Сабора Беларускіх Святых. 32 стар., вокладка мяккая, паўнаколерная. Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2009 г. Тыраж 1000 экз.  

«Бажэственная Літургія свц. Іаана Залатавуста»

Бажэственная Літургія свц. Іаана Залатавуст

Тэкст літургіі на беларускай мове ў перакладзе кандыдата багаслоўя протаіерэя. Сергія Гардуна. 28 стар., вокладка мяккая. Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2007 г. Тыраж 300 экз.  

«МАЛЕБЕН ЗА БЕЛАРУСКІ НАРОД З АКАФІСТАМ ПРАПАДОБНАЙ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ»

МАЛЕБЕН ЗА БЕЛАРУСКІ НАРОД З АКАФІСТАМ ПРАПАДОБНАЙ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ

Змест: «Малебен», «Акафіст прападобнай маці нашай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай». Выдадзена па просьбе і пры ўдзеле мінскага храма ў гонар іконы “Усіх гаротных Радасць”. 24 стар., вокладка мяккая. Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2007 г. Тыраж 150 экз.  

«Бажэственная Літургія» (аудыё-дыск)

Бажэственная Літургія

Запіс богаслужэння ў мінскім Свята-Петра-Паўлаўскім саборы з удзелам маладзёжнага хору Свята-Петра-Паўлаўскага сабора. 2007 г.  

«Пачуй, Божа, малітву маю!» (дыск у фармаце МР-3)

Пачуй, Божа, малітву маю!

Выпушчана Інфармацыйным агенцтвам Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў. 2007 г. Змест:

 

«ПРАВАСЛАЎНЫ МАЛІТВАСЛОЎ»

ПРАВАСЛАЎНЫ МАЛІТВАСЛОЎ

Зборнік малітваў на беларускай мове ў перакладзе кандыдата багаслоўя протаіерэя. Сергія Гардуна. Змест: «Малітвы ранішнія», «Малітвы вячэрнія», «Пасхальныя гадзіны», «Паследаванне да Святога Прычашчэння», «Малітвы падзякі пасля Святога Прычашчэння», «Малітвы розныя». 92 стар., вокладка мяккая, паўнаколерная. Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2004 г. Тыраж 500 экз.

Багагласнік

Выконвае брацкі хор Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска (дыск у фармаце mp3 «Пачуй, Божа, малітву маю!»).

Продолжить чтение