Багагласнік

Выконвае брацкі хор Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска (дыск у фармаце mp3 «Пачуй, Божа, малітву маю!»).

1.    Трапар Пасхі

 

Хрыстос уваскрос з мёртвых, смерцю смерць зваяваў, і тым, што ў магілах, жыццё дараваў. (3 разы)


2. Хрыстос Уваскрос

 

1.    Хрыстос Уваскрос з памёршых,

Смерць смерцю зваяваў,

Парваўшы путы пекла,

Жыццё нам дараваў.


2.    У паўночны час з магілы

Збавіцель наш уваскрос,

Усім верным з нябёс радасць

І супакой прынёс.


3.    Зямля ўжо затраслася,

Калі Збавіцель наш

Устаў у паўночны слаўны,

Благаславёны час.


4.    І Ангел прамяністы

На камені сядзеў

І голасам нябесным

“Хрыстос Уваскрос” – ён пеў.


5.    А святыя жанчыны

Да гробу Хрыстова прыйшлі

І міра дарагое

З сабою прыняслі.


6.    Прыйшлі памазаць цела

Уладара свайго

І ўбачылі ў магіле,

Што там няма Яго.


7.    Ангелы ім сказалі:

Больш вам не трэба слёз –

Хрыстос Збавіцель свету

З магілы ўжо ўваскрос.


8.    Хрыстос Уваскрос з памёршых,

Смерць смерцю зваяваў,

Парваўшы путы пекла,

Жыццё нам дараваў.

 

3. Вялік святы

 

1.    Вялік святы нам дзень настаў,

Са славай з гробу засіяў;

Хрыстос Уваскрос – нам вечны свет,

Хрыстос Уваскрос!


2.    Жанчыны зрання к гробу йшлі,

І міра цэннае няслі,

Аж бачаць гроб – там нехта ёсць,

Хрыстос Уваскрос!


3.    Ясны, як сонца, меў ён від

Пасланнік Божы быў да іх:

То светлы Ангел быў з нябёс.

Хрыстос Уваскрос!


4.    Жанчынам Ангел той сказаў:

Хрыстос уваскрос, і з мёртвых устаў,

Дарма шукаеце тут скрозь –

Хрыстос Уваскрос!


5.    У царквах сьпявайце і ў дамах,

Жыццё нам ёсць на небясах:

Усе весяліцесь людзі скрозь –

Хрыстос Уваскрос! (3 разы)

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.