Багагласнік

17. Божая дабрыня

 


 

Цыпріян Базылік


Мудрасць Бога – стан адвечны,

Бо Хрыстос Яго Сын вечны.

Ён прыйшоў у нізкасць свету,

І Пісанне кажа гэта.


18. Заступніца духоўная

 

1.    Заступніца духоўная,

Марыя, ласкі поўная.

О Маці Бога Вышняга,

Хрыста Цара Усявышняга.


2.    Прад вобразам святым Тваім

Мы ўсе з малітваю стаім.

І з сэрцамі сакрушнымі

І з вераю паслушнымі.


3.    Рупліва моліш Збавіцеля

Святога Бога і Айца

Каб за Твае маленне

Ўсім дараваў збаўленне.


4.    Уладычыца Нябесная,

Нявеста ненявесная,

Дай нам у бедах цярпенне,

У шчасці благаславенне.


5.    Ты нас асветай асвяці,

Да розуму нас прывядзі,

Увесь народ благаславі

Пачуццем Божае любві.



19. Прад Табою, мой Бог

 

1.    Прад Табою, мой Бог,

Запаліўшы свячу,

За збаўленне грахоў

Я маліцца хачу.


2.    Бо Твой воблік, Хрысце,

На іконе святой

Прабачэнне дае,

І душы супакой.


3.    Ты на крыжы цярпеў,

Праліў кроў за людзей;

Нас з Айцом прымірыў

Страшнай смерцю Сваёй.

         

4.    Прад табою мой Бог

Я пакорна стаю

І зрабіўшы паклон,

Прабачэння прашу.


5.    Да канца маіх дзён

Буду бліжніх любіць,

І табе ўсёй душой,

Божа, шчыра служыць

         

20. Магутны Божа

 

Сл. Н.Арсенневай,

муз. М.Равенскага


1.    Магутны Божа! Уладар сусветаў,

Вялікіх сонцаў і сэрц малых.

Над Беларусяй ціхай і ветлай,

рассып праменні Свае хвалы.


2.    Дай спор у працы штодзённай, шэрай

На лусту хлеба, на родны край,

Павагу, сілу і веліч веры

У нашу праўду, у прышласць – дай!


3.    Дай урадлівасць жытнёвым нівам,

Учынкам нашым пашлі ўмалот!

Зрабі магутнай, зрабі шчаслівай

Краіну нашу і наш народ!



Беларускія народныя песні

 

21. А ў полі вярба

 

Апр. М.Равенскага


1.    А ў полі вярба, пад вярбой вада.

Там хадзіла, там гуляла дзеўка малада. (2 разы)



2.    Дзеўка ад вады, хлопец да вады:

“Пастой, пастой, дзяўчыначка, дай каню вады”. (2 разы)


3.    “Рада б пастаяць, каню вады даць –

Мае босенькія ножкі, сцюдзёна стаяць”. (2 разы)


4.    “Дзяўчынка мая, ці любіш мяне?

Выйдзі замуж, калі любіш, выйдзі за мяне.” (2 разы)


22. Капаў казак крынічаньку

 


1.    Капаў казак крынічаньку нядзелечкі дзве…

Любіў, кахаў дзяўчынаньку людзям ні сабе.

Прыпеў:

Ой, жаль, жаль, жаль мне будзе, возьмуць яе людзі,

Возьмуць яе людзі мая не будзе.


2.    А ўжо тая крынічанька замуцілася,

А ўжо тая дзяўчынанька засмуцілася.

Прыпеў.


3.    А ўжо з тое крынічанькі арлы воду п’юць.

А ўжо тую дзяўчынаньку да шлюбу вядуць.

Прыпеў.


4.    Адзін вядзе за ручаньку, другі за рукаў,

трэці стаіць – сэрца баліць: любіў – ды не ўзяў.

Прыпеў.



Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.