Першапачатковая назва часопіса — “Праваслаўе ў Беларусі і сьвеце”. Сама назва ўжо сведчыла пра яго мэту і прызначэнне. У прадмове да першага выпуску гаварылася пра імкненне спрыяць яднанню “ўсіх праваслаўных беларусаў свету на грунце нацыянальных каштоўнасцей і Святой Праваслаўнай Царквы”. Выпуск быў ажыццёўлены сумеснымі намаганнямі двух брацтваў: Беларускага Праваслаўнага Брацтва Святых Віленскіх Мучанікаў і Беластоцкага Кірыла-Мяфодзіеўскага. Укладальнікі часопіса мелі намер пазнаёміць чытачоў з матэрыяламі беларускіх царкоўных архіваў, раскіданых па ўсім свеце, з беларускімі пропаведзямі і духоўнай паэзіяй, з багаслоўскай думкай, з пытаннямі царкоўнай гісторыі.
Важно!
Православный календарь
Сегодня
ЗМЕСТ