Архіепіскап Вроцлаўскі і Шчэцінскі ІЕРАМІЯ

Архіепіскап Вроцлаўскі і Шчэцінскі ІЕРАМІЯАрхіепіскап Вроцлаўскі і Шчэцінскі ІЕРАМІЯ нарадзіўся 3.10.1943 г. у в. Адрынкі на Беласточчыне ў багалюбнай беларускай сям‘і. У 1961 г. скончыў Варшаўскую духоўную семінарыю, у 1965 — Хрысціянскую Духоўную Акадэмію. Быў прафесарскім стэпендыятам Маскоўскай Духоўнай Акадэміі (1965 — 66), працягваў адукацыю на багаслоўскім факультэце ў Цюрыху (1966 — 68). З 1968 г. выкладаў у Варшаўскай Духоўнай семінарыі, адначасова быў прафесарам кафедры экзегетыкі Новага Запавету Хрысціянскай Духоўнай Акадэміі. Магістарскую працу абараніў у 1977 г. на тэму “Арыген і сучасныя заходнія экзегеты”. Доктарская работа прысвечана тэме “Антрапалогія і ангелалогія ў I пасланні да Карынфянаў”. 2.01.1983 г. рукапаложаны ў дыяканы, а 9.01.1983 г. пасвячаны ў сан прасвітара. 13.03.1983 г. хіратанісан у епіскапа Вроцлаўскага і Шчэцінскага.

 

Да пытання становішча Цэркваў у сучаснай Еўропе

 

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.